Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшая облачность

В Бешенковичском районе прошёл единый день профилактики Семья без насилия

Сям’я – адна з самых галоўных каштоўнасцей. <BR> На жаль, захаваць яе ўдаецца не ўсім. Штогод кожнае чацвёртае забойства ўчыняецца блізкімі людзьмі. Нярэдкія выпадкі, калі забойцай становіцца спакойная і мілая жанчына, якая стамілася ад мужа-тырана, альбо дзіця, над якім пастаянна здзекваюцца бацькі. Менавіта таму прафілактыка насілля ў сям’і – прыярытэтны накірунак службовай дзейнасці органаў унутраных спраў.

Сям’я – адна з самых галоўных каштоўнасцей.
 На жаль, захаваць яе ўдаецца не ўсім. Штогод кожнае чацвёртае забойства ўчыняецца блізкімі людзьмі. Нярэдкія выпадкі, калі забойцай становіцца спакойная і мілая жанчына, якая стамілася ад мужа-тырана, альбо дзіця, над якім пастаянна здзекваюцца бацькі. Менавіта таму прафілактыка насілля ў сям’і – прыярытэтны накірунак службовай дзейнасці органаў унутраных спраў. Прыцягнуць увагу на-
 сельніцтва да праблемы бытавога насілля, растлумачыць грамадзянам неабходнасць садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні задач па мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, учыняемых на гэтай глебе, забяспечыць бяспечныя ўмовы пражывання дзяцей у нядобранадзейных і шматдзетных сем’ях, павысіць адказнасць бацькоў, якія неналежным чынам выконваюць свае абавязкі, і імкнуліся супрацоўнікі раённага аддзела міліцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, сродкаў масавай інфармацыі, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў час правядзення ў раёне дня прафілактыкі.
  Разам са спецыялістамі раённых службаў у складзе мабільных груп працавалі таксама старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, якія лепш за ўсіх ведаюць “трывожныя” адрасы і людзей, чые паводзіны і лад жыцця выклікаюць неабходнасць звярнуць на іх увагу, правесці прафілактычныя гутаркі аб неабходнасці захавання мер пажарнай бяспекі і аб адказнасці бацькоў за ўласнае жыццё і жыццё сваіх дзяцей. Пацікавіцца, як у такіх сем’ях жывецца непаўналетнім, ці забяспечаны яны ўсім неабходным напярэдадні марозаў, у якім стане знаходзіцца ў дамах пячное ацяпленне, электраправодка, ці ёсць паліва на зіму?
  Пасля кароткай нарады ў райвыканкаме дзесяць рабочых груп раз’ехаліся па раёне. Рэйдавая брыгада, у складзе якой быў карэспандэнт “Зары”, працавала ў мікрараёне сярэдняй школы №2 г. п. Бешанковічы. Намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Людміла Пятроўна Казлова, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Вячаслаў Васільевіч Крастоўскі і намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па дзяржаўным пажарным наглядзе Ігар Віктаравіч Скрыпкін добра ведаюць усе шматдзетныя, малазабяспечаныя сем’і, сем’і, дзе дзеці жывуць у сацыяльна небяспечных умовах,  маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне або стаяць на індывідуальным уліку ў рамках унутрышкольнага кантролю. Таму шукаць патрэбных адрасатаў не давялося. Ды і пытанні, якія задавалі спецыялісты раённых службаў бацькам непаўналетніх, былі лаканічныя, сведчылі пра тое, што сустракаюцца яны не ўпершыню. А пацікавіцца было аб чым.
Валянціна Аляксандраў-
 на, напрыклад, маці траіх дзетак 2008 і 2009 гадоў нараджэння, у дзень рэйду была дома, як растлумачыла, звольнілася з працы. Адзінай крыніцай паступлення грашовых даходаў у сям’і засталіся дзіцячая дапамога і аліменты бацькі, а гэта менш за два мільёны рублёў. Дзеці знаходзіліся дома з маці, хаця павінны наведваць дзіцячы садок. У хаце было натоплена. Жанчыне растлумачылі, што сам дастатак не прыйдзе, што яна павінна працаўладкавацца, каб яе малыя мелі ўсё неабходнае.   
Па інфармацыі намесн-
 іка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Анжэлы Анатольеўны Буйловай, усяго ў гэты дзень былі вывучаны ўмовы пражывання і выхавання 200 дзяцей з 97 сем’яў. Галоўнаму ўрачу цэнтральнай раённай бальніцы накіравана хадайніцтва аб неабходнасці лячэння 2 грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем, хаця маюць на выхаванні непаўналетніх дзяцей. Ва ўсе ўстановы адукацыі, у камісіі па справах непаўналетніх сельскіх выканаўчых камітэтаў адасланы паведамленні аб неабходнасці ўзмацнення кантролю за сем’ямі, у якіх выяўлены неналежныя  ўмовы выхавання і ўтрымання дзяцей, а таксама за працаўладкаваннем бацькоў. Самых нядбайных з іх разгледзяць на пасяджэннях сваіх камісій сельвыканкамы.
  Камісія па справах непаўналетніх звярнулася да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў “Палітаддзелец-Агра” і “ААБ Наватар” з просьбай аб аказанні дапамогі сем’ям, што пражываюць на іх тэрыторыях, у рамонце пячнога ацяплення. А ў РВУ “Бешанковічырайгаз”накіравана інфармацыя аб няспраўным газавым абсталяванні ў адной з сем’яў з вёскі Вярхоўе.
   Такая работа будзе працягвацца і надалей у межах акцыі “Сям’я без насілля”. Насілле ў сям’і бывае розным — фізічнае, эканамічнае, сексуальнае, псіхалагічнае. Прыкметы кожнага з іх — ужо бяда, а калі спалучаюцца адразу некалькі… І, як сведчыць практыка, часцей да рэцыдыву прыводзіць менавіта беспакаранасць. Адзін раз павысіў голас на жонку, дзіця — ніякага супраціўлення, падняў руку — змаўчала. Калі насілле мела месца і не сустрэла адэкватнай рэакцыі, то ёсць 95% верагоднасці, што падобнае паўторыцца.
  На здымку: намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па дзяржаўным пажарным наглядзе І. В. Скрыпкін вымушаны быў у чарговы раз напомніць шматдзетнай матулі аб неабходнасці захавання мер пажарнай бяспекі. Як высветлілася ў ходзе рэйдавай праверкі, пажарны апавяшчальнік, выдадзены сям’і, ляжаў без батарэек…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top