Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

Завершается срок уплаты налогов на землю и недвижимость

Адной з крыніц папаўнення раённага бюджэту з’яўляецца збор падаткаў. Як вядома, да 15 лістапада грамадзяне, якія маюць ва ўласнасці ці карыстанні зямельныя ўчасткі, а таксама будынкі і збудаванні, павінны аплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць. <BR>   Да гэтай даты застаюцца лічаныя дні, а паступленні ад пагашэння маёмасных падаткаў па раёне складаюць усяго 76,5% (па стане на 8 лістапада). Падаткі заплацілі 82% жыхароў сельскай мясцовасці і 67,4%  – г. п. Бешанковічы.

Адной з крыніц папаўнення раённага бюджэту з’яўляецца збор падаткаў. Як вядома, да 15 лістапада грамадзяне, якія маюць ва ўласнасці ці карыстанні зямельныя ўчасткі, а таксама будынкі і збудаванні, павінны аплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць.
   Да гэтай даты застаюцца лічаныя дні, а паступленні ад пагашэння маёмасных падаткаў па раёне складаюць усяго 76,5% (па стане на 8 лістапада). Падаткі заплацілі 82% жыхароў сельскай мясцовасці і 67,4%  – г. п. Бешанковічы.
   Між тым, як нагадалі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бешанковіцкім раёне, за невыкананне падатковага абавязку плацельшчыку налічваецца пеня за кожны дзень нявыплаты падаткаў, патрэбныя сумы спаганяюцца праз суд. Прадугледжана і адміністратыўная адказнасць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top