Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

На ремонт Бешенковичской детской школы искусств выделено 850 миллионов рублей

Летась пачаўся рамонт Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Праводзіцца ён паэтапна. Аддзел культуры райвыканкама ўжо асвоіў 238 мільёнаў рублёў на замене дахавага пакрыцця. Работы вядуцца сіламі<BR>ПУП "Бешанковіцкі <BR>будаўнік".

Летась пачаўся рамонт Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Праводзіцца ён паэтапна. Аддзел культуры райвыканкама ўжо асвоіў 238 мільёнаў рублёў на замене дахавага пакрыцця. Работы вядуцца сіламі
ПУП «Бешанковіцкі
будаўнік».
  — На рамонт Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў сёлета нам выдаткавана 850 мільёнаў рублёў, — адзначае начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля Мікалаеўна Апанасёнак. — Як вядома, будынак, у якім размяшчаецца ўстанова культуры, уяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. Гэта помнік архітэктуры канца 17-га — пачатку 18-га стагоддзя, важны турыстычны і сацыяльна значны аб’ект.
   Рамонт яго будзе ажыццяўляцца пры ўдзеле куратара, якога нам назначыла Міністэрства культуры. У бліжэйшы час чакаем яго на Прыдзвінні, каб вызначыцца з аб’ёмам работ і пачаць падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі.
 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top