Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

18 мая в Бешенковичском районе пройдёт районный субботник

Завтра, 18 мая, на Придвинье пройдёт районный субботник.<BR> Трудовые коллективы будут заняты на рабочих местах, закреплённых сельхозпредприятиях, на благоустройстве райцентра и сельских населённых пунктов.

З намеснікам старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкім едзем у Бачэйкава.


– У нас сяўба аднавілася, – кажа Мікалай Анатольевіч, адказны ў гэтай гаспадарцы на перыяд веснавых палявых работ. – Паглядзіш, як дружна людзі працуюць…


Спачатку наведалі вялікае поле ля вёскі Шыпулі.
Там шчыравалі два механізатары на энерганасычаных трактарах з чызелямі, рыхтуючы глебу пад сяўбу. На размову з намі ў Аляксандра Уладзіміравіча Талстога і Уладзіміра Эдуардавіча Усава часу не было – невялікія, але небяспечныя хмаркі прама на вачах павялічваліся ў памерах і яўна абацялі перарасці ў дождж. Сонца, якое пасля абеду радасна засвясціла, раптам не стала. Таму трактарысты даражылі кожнай пагодлівай хвілінай.


А мы накіраваліся за вёску Новае Сяло, дзе ішла сяўба ячменю.


У Бачэйкаве, на перакрыжаванні вуліц вялося добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол помнікаў.
– Гэта бачэйкаўскія меліяратары тут папрацавалі: выразалі дрэвы і кустоўе бэзу. Засталося пні выкарчаваць. Вось і парадак навядзецца да Дня Перамогі, а то пазарастала настолькі, што помнікаў не было бачна, – заўважыў намеснік старшыні райвыканкама.


Адразу за Новым Сялом на полі, што злева ад дарогі, бачна была тэхніка. Яна то з’яўлялася на гарызонце, то хавалася ў нізіне за высокімі ўзгоркамі. Накіраваліся ў пачатак поля. Тут ўбачылі ўвесь маштаб пасяўных работ: працавалі два трактары «МТЗ-3032» у агрэгаце з «КЧ-6,1», за рулём якіх былі Дзмітрый Ігаравіч Чачанец і Вячаслаў Раманавіч Цапкоў. Услед за імі ўносіў азотнае ўгнаенне механізатар Генадзь Анатольевіч Зайцаў. Дастаўляў яго на поле Уладзімір Паўлавіч Гайсёнак, а загрузкай займаліся тэхнікі-механікі Сцяпан Юр’евіч Харанека і Леанід Аляксандравіч Жымалоскін. І толькі пасля іх за справу браўся сеяльшчык Руслан Васільевіч Валатко на трактары «МТЗ-3032» у агрэгаце з сеялкай «АКПД-6Р».


– Каторы сезон сяўбой займаецеся? – пытаюся ў яго, як толькі тэхніка спынілася для чарговай загрузкі насення.


– Сёлетні сезон будзе восьмым у маёй механізатарскай кар’еры, – адказвае Руслан Васільевіч. – Працуецца з настроем, поле падрыхтавана якасна, абеды на поле дастаўляюць. А што яшчэ трэба? Толькі б надвор’е не падвяло. Мы ж, механізатары, абавязкова не падвядзём!


– Сёння за дзень на свой рахунак Валатко запісаў 22 гектары пры норме 40, – уключаецца ў размову галоўны аграном гаспадаркі Святлана Валянцінаўна Дзятлоўская. – Глеба яшчэ вільготная, таму і сеялка не так хутка бегае, у выніку і тэмпы сяўбы не такія высокія, як бы таго хацелася. Але і марудзіць нельга, калі хочам мець багаты ўраджай. І так вунь колькі часу марна прайшло з-за надвор’я. Таму ўсе, хто тут сёння заняты, стараюцца працаваць зладжана, адчуваецца адказнасць кожнага за лёс будучага ўраджаю. Да канца светлавога дня Руслан Васільевіч яшчэ дабавіць сабе гектараў…


На дарозе паказаўся яшчэ адзін трактар з сеялкай. Гэта кіраўніцтва гаспадаркі прыслала на дапамогу Аляксандра Леанідавіча Дзятлава, добра разумеючы, што хмары, які навіслі над ячменным полем, могуць у любы момант сыпануць дажджом. Так што час губляць – злачынна. І другая сеялка тут жа ўключылася ў работу.


Калі пакідалі поле, нечакана праяснілася неба, зноў заззяла ласкавае веснавое сонейка. «Значыць, сённяшняя сяўба працягнецца да позняга», – з палёгкай падумалася мне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top