З цёплымі дзянькамі пасля дажджу пайшла ў рост трава. І ў камунальнай службы раёна прыбавілася клопатаў па навядзенні парадку на зямлі. На мінулым тыдні яна занялася абкосам вуліц райцэнтра. Для арганізацыі работы маюцца 8 сікораў.
Па словах намесніка дырэктара УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” І. С. Гаманько, абкос гарпасёлка арганізаваны ў тры змены. З 5 да 8 гадзін раніцы і з 17 да 20 гадзін вечарам на гэтым відзе работ па графіку заняты інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемства, а з 8 да 17 гадзін абкосам тэрыторый займаюцца рабочыя брыгады па добраўпарадкаванні. Каб хутчэй справіцца з пастаўленай задачай, па вуліцах райцэнтра пушчана і касілка.
На дапамогу камунальнай службе ў суботу выйшлі і працоўныя калектывы. Падчас раённага суботніка яны былі заняты як на працоўных месцах, так і на добраўпарадкаванні замацаваных тэрыторый.