Восень — пара не толькі бабінага лета і збору грыбоў, але і напружанай работы. Апалае лісце дастаўляе клопаты жыхарам райцэнтра. Таму добрай традыцыяй у раёне стала аказанне арганізацыямі і прадпрыемствамі дапамогі камунальнай службе па навядзенні парадку ў гарпасёлку. Аднымі з першых на мінулым тыдні на добраўпарадкаванне замацаваных тэрыторый выйшлі працаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (на здымку).