Close
Курс валют: $ 3.4631 | € 3.632 | ₽100 3.3688 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cпасмурно

Цяпло матулінай душы

<P>На белым свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх цёплых, ласкавых слоў – "мама". Яно нясе ў сабе цеплыню мацярынскага сэрца, мацярынскай душы. Для чалавека няма нічога больш каштоўнага і жаданага, чым любоў роднага чалавека. <P>Работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі свята, прысвечанае Дню маці. Дзеці прызнаваліся ў любові да сваіх матуль і падарылі ім канцэртныя нумары: чыталі вершы, спявалі песні (на верхнім здымку).

На белым свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх цёплых, ласкавых слоў – «мама». Яно нясе ў сабе цеплыню мацярынскага сэрца, мацярынскай душы. Для чалавека няма нічога больш каштоўнага і жаданага, чым любоў роднага чалавека.

Работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі свята, прысвечанае Дню маці. Дзеці прызнаваліся ў любові да сваіх матуль і падарылі ім канцэртныя нумары: чыталі вершы, спявалі песні (на верхнім здымку).

– Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца выхаванне ў дзяцей павагі да мам і бабуль, – кажа бібліятэкар чытальнай залы Наталля Міхайлаўна Карнакова. – Уменне выказваць свае пачуцці адкрыта, не саромеючыся, казаць пра сваю любоў да іх. Прысутныя таксама не засталіся ў старонцы. Яны актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах: спявалі песні разам са сваімі дзецьмі і адгадвалі казкі па апісанні. У канцы мерапрыемства дзеці падарылі мамам падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Мамы, якія прыйшлі на гэтае свята, атрымалі вялікае задавальненне як ад канцэрта, так і ад падарункаў. Яны яшчэ раз пераканаліся ў тым, наколькі таленавітыя іх дзеці.

«З малітвай да маці нябеснай, з любоўю да маці зямной»

Не забылі павіншаваць сваіх любых і дарагіх людзей з нагоды Дня маці і ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ладзілі літаратурна-музычную кампазіцыю «З малітвай да маці нябеснай, з любоўю да маці зямной». Падрыхтоўку да ўрачыстасці ўзялі на сябе дзіцячая школа мастацтваў, РК ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы цеплыні і добрага настрою. Усе прысутныя змаглі атрымаць асалоду ад цудоўных песень, вершаў і музыкі.

– Словы падзякі хацелася б выказаць Расціславу Мікалаевічу Генетаву, – кажа загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Валянціна Пятроўна Максімава. – Ён дапамог нам арганізаваць салодкі стол.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства ўсе прысутныя матулі атрымалі сувеніры, зробленыя рукамі дзяцей (на ніжнім здымку).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top