Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

У Бачэйкаўскай бальніцы сястрынскага догляду дораць веру ў светлае заўтра

<P>Няма больш цяжкага выпрабавання ў жыцці чалавека, як застацца аднаму. Асабліва складана перанесці адзіноту пакінутым бабулям і дзядулям, інвалідам і цяжка захварэўшым. Але ёсць на свеце людзі, якія даюць ім не толькі прытулак і медыка-сацыяльную дапамогу, але і клопат, цеплыню. Напярэдадні святкавання Новага года нам давялося завітаць у Бачэйкаўскую бальніцу сястрынскага догляду.

Няма больш цяжкага выпрабавання ў жыцці чалавека, як застацца аднаму. Асабліва складана перанесці адзіноту пакінутым бабулям і дзядулям, інвалідам і цяжка захварэўшым. Але ёсць на свеце людзі, якія даюць ім не толькі прытулак і медыка-сацыяльную дапамогу, але і клопат, цеплыню. Напярэдадні святкавання Новага года нам давялося завітаць у Бачэйкаўскую бальніцу сястрынскага догляду.


– Сёння ў нашай бальніцы знаходзяцца 23 чалавекі: гэта людзі сталага ўзросту з шэрагам захворванняў, якія патрабуюць назірання і медыцынскай дапамогі, – адзначыла галоўны ўрач установы аховы здароўя Л. Я. Мінчукова. – Побач з імі рука аб руку ідуць работнікі бальніцы. Словы шчырай падзякі хацелася б выказаць Раісе Уладзіміраўне Піліпёнак і Анжэле Віктараўне Чэрапавай, якія прысвяцілі сваё жыццё клопату пра тых, хто па волі лёсу застаўся без падтрымкі родных і блізкіх.


Не пакідае без увагі праблемы бальніцы сястрынскага догляду кіраўніцтва Бешанковіцкай ЦРБ: тут ідзе рамонт, ужо замянілі старыя вокны на новыя. А напярэдадні Новага года ў аддзяленні прайшоў святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі Бачэйкаўскага СДК, з уручэннем падарункаў падапечным.


Атрымала прытулак у Бачэйкаўскай бальніцы сястрынскага догляду і Ніна Сцяпанаўна Жыгала. Яе няпросты лёс пачаўся 20 жніўня 1919 года. Прайшоўшы Вялікую Айчынную вайну, Ніна Сцяпанаўна страціла мужа і сына. На зімовы перыяд жанчына вось ужо некалькі год запар прыязджае ў бальніцу, бо тут яе заўсёды сустракаюць ветлівыя супрацоўнікі, якія дораць ёй веру ў светлае заўтра.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top