Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

Участковые отчитаются перед сельчанами

<P>В феврале 2014 года участковые инспекторы милиции выступят перед населением на обслуживаемых административных участках с отчётами о проделанной работе.

Узнёслы і святочны настрой. У такой атмасферы ў Бешанковічах сустрэлі 9-га мая 70-ю гадавіну Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кветкі, каляровыя шары, партрэты землякоў Герояў Савецкага Саюза, транспаранты са словамі ўдзячнасці за мірнае неба над Айчынай, стужкі з дзяржаўнай сімволікай і кветкамі яблыні, нацыянальны сцяг упрыгожылі сфарміраваную з ліку прадстаўнікоў мясцовай улады, працоўных калектываў, школьнікаў і гімназістаў калону.
Святочнае шэсце стартавала а 10-й гадзіне па традыцыйным ужо маршруце – з цэнтральнай плошчы гарпасёлка да Кургана Славы, дзе адбыўся мітынг-рэквіем. Пачэснае месца ў ім занялі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У знак вялікай удзячнасці за ратны подзвіг нашчадкі пакалення Пераможцаў усклалі кветкі і вянкі да памятных месцаў. Кожны, хто далучыўся да святкавання 70-й мірнай вясны, імкнуўся падкрэсліць важнасць і значнасць юбілейнага Дня Перамогі.
Мітынг-рэквіем адкрыў старшыня райвыканкама Л. К. Пянькоўскі. Ён шчыра павіншаваў ветэранаў і землякоў з 70-годдзем Вялікай Перамогі, выказаў падзяку пакаленню Пераможцаў за іх мужнасць, гераізм, якія назаўжды застануцца ў памяці нашчадкаў.
Са святам прысутных павіншаваў і ваенны камісар райваенкамата А. М. Савіч. Усхваляванай была прамова ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М. І. Бабаеда. Ад імя прыдзвінскай моладзі словы падзякі ўдзельнікам вайны і працаўнікам тылу выказаў вучань СШ №2 райцэнтра Ягор Крастоўскі. Памяць пра тых, хто не вярнуўся з той вайны і хто пайшоў з жыцця ў мірны час, жыхары раёна ўшанавалі хвілінай маўчання.
Па завяршэнні мітынгу пляцоўкай святкавання Дня Перамогі ў Бешанковічах стаў цэнтральны парк. Тут на сцэне ўшаноўвалі герояў Вялікай Айчыннай. Старшыня райвыканкама Л. К. Пянькоўскі ўручыў ветэранам падарункі, а таксама заслужаныя ўзнагароды. За актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значную работу па патрыятычным выхаванні моладзі Ганаровай граматы аблвыканкама ўдастоены ветэран Аляксей Андрэевіч Куімаў, на раённым узроўні такую ўзнагароду атрымалі Уладзімір Ігнатавіч Дышынскі і Пётр Данілавіч Маціеўскі.
Святочную эстафету падхапіла канцэртная праграма. Выступалі ў гэты дзень салісты і самадзейныя калектывы раёна, педагогі і выхаванцы Бешанковіцкай школы мастацтваў. Для самых маленькіх прыдзвінцаў працавалі атракцыёны, быў арганізаваны святочны гандаль,  праходзілі спартыўныя спаборніцтвы. Парадавалі землякоў выставы работ майстроў народных рамёстваў, малюнкаў дзіцячай творчасці «Вайна вачыма дзяцей», фотаэкспазіцыя «70 гадоў без вайны». Сваю дзейнасць у парку прэзентавалі і кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.
Вячэрнюю праграму адкрыў канцэрт і вогненнае шоу. А 23-й гадзіне неба над Бешанковічамі расквецілі яркія фарбы святочнага салюту, да глыбокай ночы працягвалася дыскатэка.
Урачыстасці з нагоды 70-й гадавіны Вялікай Перамогі прайшлі і ў сельскай мясцовасці.
Верхнякрывінскі сельвыканкам, напрыклад, сустракаў гасцей з сонечнай Грузіі. Саветнік-пасланнік Пасольства Грузіі ў Беларусі Гоча Чалідзе і першы сакратар Іраклі Месхелі наведалі брацкую магілу ў вёсцы Саннікі, дзе пахаваны паэт Мірза Гелавані, і ўсклалі кветкі да магілы земляка. Падрабязней пра гэты візіт чытайце ў наступным нумары «Зары».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top