Ужо добрай традыцыяй на Бешанковіччыне стала правядзенне раённага агляду-конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Галоўнымі яго мэтамі з’яўляецца падтрымка таленавітых выканаўцаў, павышэнне ўзроўня выканаўчага майстэрства, а таксама патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне моладзі.
У аглядзе-конкурсе могуць прыняць удзел калектывы і салісты культурна-асветных устаноў рознага тыпу, арганізацый раёна ва ўзроставай катэгорыі ад 14 да 45 год. Плануецца, што конкурс адбудзецца ў РДК 16 лютага а 12 гадзіне.
На суд журы ўдзельнікам прапанавана падрыхтаваць дзьве песні, адна з якіх мае патрыятычнае прызначэнне, а другая – шлягер мінулых гадоў. У заяўцы абавязкова трэба ўказаць назву твора, аўтараў слоў і музыкі, прозвішча і імя па бацьку ўдзельніка, назву ўстановы, якую прадстаўляе выканаўца.
Пасля падвядзення вынікаў пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.