Машынны двор сельгаспрадпрыемства «Астроўна» сустрэў рокатам матораў, механізатары былі заняты справай. Падрыхтоўка машынна-трактарнага парку да выхаду ў поле выходзіць на фінішную прамую. У гаспадарцы ён не надта вялікі: 12 трактароў, 2 пасяўныя агрэгаты, 6 плугоў, чызелі і бароны. Рамонтныя работы тут сёлета вядуцца за ўласныя сродкі.
Працэнт гатоўнасці тэхнікі да вясновых палявых работ неблагі. У рамонце пакуль яшчэ застаецца адзін трактар, на якім мяняецца корпус счаплення, даводзяцца да ладу пасяўны агрэгат і два плугі. Як адзначыў галоўны інжынер «Астроўна» Сяргей Леанідавіч Каралёў, уся тэхніка будзе пастаўлена на лінейку гатоўнасці ў сакавіку і абавязкова пройдзе абкатку.