Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Конкурс Крыніца творчасці прайшоў на Бешанковіччыне

На Бешанковіччыне жыве шмат таленавітых і творчых людзей рознага ўзросту. Адны з іх праяўляюць сябе ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, другія дасягаюць значных спартыўных вынікаў. А ёсць і такія, хто жыве рыфмай і маляўнічымі вобразамі.<P>

На Бешанковіччыне жыве шмат таленавітых і творчых людзей рознага ўзросту. Адны з іх праяўляюць сябе ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, другія дасягаюць значных спартыўных вынікаў. А ёсць і такія, хто жыве рыфмай і маляўнічымі вобразамі.


Менавіта для юных паэтаў і празаікаў у раёне праводзіцца конкурс «Крыніца творчасці». Арганізатарамі яго выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. Сёлета конкурс быў пазначаны тэмай патрыятызму і любові да сваёй Радзімы. Ён праводзіўся з мэтай далучэння падрастаючага пакалення да вывучэння гісторыі і культуры роднага краю, прапаганды багатай паэтычнай спадчыны сваёй дзяржавы, выяўлення і развіцця творчых і індывідуальных здольнасцяў дзяцей і падлеткаў, пошуку новых форм арганізацыі вольнага часу моладзі.


Па ўмовах конкурсу ўдзел у ім прымалі навучэнцы агульнаадукацыйных школ ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Юным літаратарам прапанавалі раскрыць свае здольнасці ў тэмах «Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «Мая зямля – мая Радзіма». Сёлета конкурс праводзіўся вочна. Яго ўдзельнікі сабраліся ў РЦДіМ і змаглі асабіста пачытаць свае творы, падзяліцца набалелым з калегамі па пяру.


Пераможцаў вызначалі ў намінацыях «Вершаваны твор» і «Проза». У першай з іх тройку лідараў склалі вучань 7 класа Каранеўскай дзіцячага сада-СШ Павел Уласенка з вершам «Чэрвень 1941-га года» (1-е месца), гімназістка Вольга Бокіш з вершаваным творам «Мы памятаем» (2-е месца), навучэнка 9 класа СШ №1 райцэнтра Ангеліна Пушко з вершам «9 Мая» (3-е месца).


Кранаючы за душу і сэрца аповяд «Подзвіг у імя жыцця» дзевяцікласніцы з Бачэйкаўскай СШ Аляксандры Дармідошынай нікога не пакінуў раўнадушным. Журы адзінагалосна аддала дзяўчыне першае месца. Другой у намінацыі «Проза» стала вучаніца 4-га класа СШ №1 райцэнтра Аляксандра Крастоўская, якая паведала гісторыю абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў апавяданні «Кошт шчасця». Вучаніца 9-га класа Бачэйкаўскай СШ Марыя Асташкевіч спрабавала сілы адразу ў дзвюх намінацыях, яе талент таксама быў заўважаны. Дзяўчыне прысуджана трэцяе месца за яе нататкі пра Героя Савецкага Саюза Міхаіла Панцялеевіча Краўчанку, чыё імя носіць піянерская дружына іх школы.


Прызёры конкурсу адзначаны Ганаровымі граматамі і падарункамі ад яго арганізатараў. Падзячныя лісты атрымалі юныя літаратары, якія завочна паўдзельнічалі ў конкурсе – Яна Грыц з Бачэйкаўскай СШ, Ксенія Галькоўская з гімназіі, Анастасія Ткачонак і Глеб Тамашэўскі з СШ №2 райцэнтра.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top