Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

В Бешенковичском районе пройдёт соревнование среди сельхозпредприятий, механизаторов и водителей транспортных средств по своевременной и качественной заготовке кормов

С целью своевременной и качественной уборки травянистых кормов первого укоса в 2014 году, повышения моральной и материальной заинтересованности работников, занятых на косовице, советом управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома, президиумом райкома профсоюза работников агропромышленного комплекса принято постановление о проведении районного оперативного соревнования среди сельхозпредприятий, механизаторов и водителей транспортных средств по своевременной и качественной заготовке кормов.<P>

Унітарнаму прадпрыемству «Свіціна-ВМК» для сытнай зімоўкі жывёлы сёлета трэба назапасіць 780 тон сена, 4700 тон сенажу і 47750 тон сіласу. Патрэбныя плошчы для гэтага ёсць. Ёсць і поўны набор спецыяльнай тэхнікі. У прыватнасці, кормаўборачныя камбайны «КВК-800», «КГ-6», трактарныя касілкі і граблі, валкавацелі, прэс-падборшчыкі, для адвозкі свежаскошанай зялёнай масы падрыхтаваны і «ПІМы». За тэхнікай замацаваны вопытныя і спрактыкаваныя механізатары. Распрацаваны і ўмовы працоўнага саперніцтва.


У дзень нашага прыезду на машынны двор сельгаспрадпрыемства там кіпела работа па падрыхтоўцы некаторых агрэгатаў, якім давядзецца шчыраваць на кармавых палетках.


Разам з выконваючай абавязкі дырэктара гаспадаркі Людмілай Пятроўнай Мамойка абыходзім корманарыхтоўчую тэхніку. Некаторая ўжо гатова, ля асобнай завіхаюцца рамонтнікі. Ля «КПР-9,0» засталі Анатоля Уладзіміравіча Асташонка і Віктара Мікалаевіча Дарожку.


– Апошнія прыгатаванні заканчваю і сёння ж адпраўляюся на падкос пашавых угоддзяў, – гаворыць Анатоль Уладзіміравіч. – Тэхніка ў мяне і сапраўды высокахуткасная. Ёй разгон патрэбны ды роўнае поле, каб паказаць сапраўдную выпрацоўку.


– Гэта так, – згаджаецца Віктар Мікалаевіч Дарожка, якому на сёлетняй касавіцы давядзецца працаваць на трактары «МТЗ-1221» у агрэгаце з «КДН-2,7».


– Гэта нашы лепшыя механізатары, – уступае ў гутарку Людміла Пятроўна. – На адвозцы зялёнай масы з поля і дастаўцы яе да траншэй таксама будуць заняты Сяргей Іванавіч Каралёў, Фёдар Фёдаравіч Заяц. Вось яны перад вамі. Працавітыя і сумленныя гэта трактарысты. Спадзяюся на іх выніковую работу. Хачу назваць яшчэ аднаго механізатара, які таксама будзе прымаць непасрэдны ўдзел у касавіцы. Гэта Вячаслаў Васільевіч Дуран. Ён на сваім новым «МТЗ-82» будзе нарыхтоўваць рулоны з сенам. Свой прэс-падборшчык ён ужо падрыхтаваў да работы. Словам, да касьбы траў мы ўсе настроены рашуча і па-баявому.


– Ці ёсць для гэтага падставы ў свіцінцаў? – пацікавіўся ў намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па механізацыі М. В. Кавалёнка.


– Усе падставы для хуткай і якаснай уборкі траў у гэтага сельгаспрадпрыемства ёсць, – адказаў Міхаіл Віктаравіч. – Тэхніка ў іх практычна гатова да выезду ў поле. Астатняе – за механізатарамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top