Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

В ПУП Свитино-ВМК стабильно высокие надои молока

Лета – найбольш спрыяльная пара для павелічэння вытворчасці малака. Сонца, свежае паветра, багацце сакавітай і пажыўнай травы спрыяльна ўплываюць на прадукцыйную функцыю жывёл.   <BR>     У тых гаспадарках, дзе на працягу перыяда "вялікага малака" правільна выкарыстоўваюцца пашы і зялёны канвеер, адзначаюцца стабільна высокія надоі малака.<BR>     Істотную прыбаўку атрымліваюць у гэтыя дні ў ПУП "Свіціна-ВМК".

Лета – найбольш спрыяльная пара для павелічэння вытворчасці малака. Сонца, свежае паветра, багацце сакавітай і пажыўнай травы спрыяльна ўплываюць на прадукцыйную функцыю жывёл.  
     У тых гаспадарках, дзе на працягу перыяда «вялікага малака» правільна выкарыстоўваюцца пашы і зялёны канвеер, адзначаюцца стабільна высокія надоі малака.
     Істотную прыбаўку атрымліваюць у гэтыя дні ў ПУП «Свіціна-ВМК». На летне-пашавае ўтрыманне тут выведзены 200 кароў, яшчэ адзін гурт кругласутачна трымаецца на абноўленай ферме.
     Так, валавая вытворчасць малака ў гаспадарцы павялічылася на 51% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года (па стане на 3 чэрвеня). У дзень на ўмоўную галаву тут атрымліваюць па 21 кілаграму малака, што на 5 кілаграмаў больш, чым летась.
     Атрымаць такую важкую прыбаўку змаглі дзякуючы ўкараненню найноўшых тэхналогій і тэхнічнаму пераўзбраенню. У гаспадарцы пасля мадэрнізацыі запусцілі ў работу МТФ «Вярхоўе» з новым даільным залам і сучасным абсталяваннем. Зараз тут кругласутачна абслугоўваюцца 145 галоў буйной рагатай жывёлы.
     Пагалоўе гадуецца на аднатыпным рацыёне кармлення з рэкамендаванай дабаўкай да 30% зялёнага корму. Камп’ютарная сістэма, устаноўленая на жывёлагадоўчым аб’екце, дазваляе сачыць за станам здароўя кожнай буронкі. Дзякуючы добра адладжанай тэхналагічнай каляіне ў «Свіціне-ВМК» сортам «экстра» атрымліваюць да 88% малочнай прадукцыі пры яе таварнасці 92%.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top