Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Адраджаюць гістарычныя вытокі на Бешанковіччыне

Музыка штодня напаўняе наша жыццё. Разам з ёй можна сумаваць, весяліцца, успамінаць прыемныя моманты жыцця. Музыка ўплывае на настрой, дапамагае ўзбадзёрыцца ці, наадварот, супакоіцца! Яна адлюстроўвае стан чалавека, яго пачуцці. Музыка, мабыць, адзін з асноўных спосабаў выражэння эмоцый чалавека. Але цяпер гаворка ідзе не пра эстрадную музыку, не пра песні на адзін сезон. Хацелася б расказаць аб народнай музыцы, дзякуючы якой захоўваюцца гістарычныя вытокі нашай з вамі культуры. Вось ужо на працягу 24 гадоў у Бешанковіцкім раёне дорыць землякам радасць самабытны калектыў "Весялуха".<P>

Музыка штодня напаўняе наша жыццё. Разам з ёй можна сумаваць, весяліцца, успамінаць прыемныя моманты жыцця. Музыка ўплывае на настрой, дапамагае ўзбадзёрыцца ці, наадварот, супакоіцца! Яна адлюстроўвае стан чалавека, яго пачуцці. Музыка, мабыць, адзін з асноўных спосабаў выражэння эмоцый чалавека. Але цяпер гаворка ідзе не пра эстрадную музыку, не пра песні на адзін сезон. Хацелася б расказаць аб народнай музыцы, дзякуючы якой захоўваюцца гістарычныя вытокі нашай з вамі культуры. Вось ужо на працягу 24 гадоў у Бешанковіцкім раёне дорыць землякам радасць самабытны калектыў «Весялуха».


– Народны ансамбль народнай песні «Весялуха» пачаў сваё існаванне ў 1990 годзе, – расказвае яго кіраўнік І. І. Паўлоўская, – і доўгі час працаваў як канцэртны калектыў. Ля яго вытокаў стаяла Зінаіда Пятроўна Насыр. Напрацаваўшы багаты і разнастайны рэпертуар і сцэнічны вопыт, у 2003 годзе ансамбль атрымаў званне «народны». Пацвердзіў яго ў 2006, 2009 і 2012 гадах. У склад калектыва ўваходзяць працаўнікі раённага Дома культуры, выкладчыкі Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі раёна. Аснову рэпертуара складаюць беларускія народныя песні, многія з якіх носяць жартоўны характар, песні беларускіх кампазітараў і мясцовых аўтараў, гумарэскі. Значная ўвага надаецца аўтэнтычнаму фальклору. Вакальная група налічвае 10 чалавек, кожны з якіх валодае добрымі вакальнымі дадзенымі, артыстызмам.


На працягу сваёй творчай дзейнасці яны шмат працуюць па адраджэнні народных абрадаў, песень сваёй мясцовасці. Самадзейныя выканаўцы працуюць з вялікім творчым натхненнем над пастаноўкай кожнага канцэртнага нумара, рыхтуюць харэаграфічныя замалёўкі, апрацоўваюць мясцовы фальклор, надаючы яму сцэнічнае ўвасабленне. Кожны ўдзельнік ансамбля можа выступаць як саліст. Калектыву акампаніруе ансамблевая група народнага аркестра народных інструментаў: два баяны, цымбалы, бас-балалайка, ударныя і шумавыя інструменты. Састаў акампаніруючай групы стабільны, складзены з прафесійных музыкантаў-выкладчыкаў Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Выкарыстоўваюцца падчас выступленняў і фанаграмы-мінус.


За перыяд з 2009 па 2014год «Весялухай» было праведзена больш за 80 выступленняў на розных сцэнічных пляцоўках. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца ансамбль ў сельскага гледача. Наўрад ці знойдзецца ў раёне вёсачка, якую б не наведалі з канцэртам удзельнікі народнага ансамбля народнай песні «Весялуха». Калектыў запрашаюць на святы і ў суседнія раёны. Ансамбль прымаў ўдзел у Рэспубліканскім свяце «Дажынкі-2002» у Полацку, Міжнародным свяце «Дзвіна-Даўгава» ў горадзе Краславе (Латвія), Рэспубліканскім свяце пісьменнасці і друку ў горадзе Паставы ў 2006 годзе, Рэспубліканскім свяце гумару «Аўцюкі-2008».


У 2010 годзе народны ансамбль «Весялуха» выязджаў у Расоны на абласныя дажынкі. У 2011 годзе калектыў наведаў суседні Лепельскі раён, дзе выступіў перад работнікамі ўстаноў культуры Лепельшчыны. У 2012 годзе ўдзельнічаў у тэлевізійным праекце «Зорны шлях», выязджаў з канцэртнай праграмай ў Лепель і Полацк на святкаванне Дня горада. У гэтым жа годзе калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі «Мотальскія прысмакі» ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.


У 2010-2014 гадах ансамбль «Весялуха» выступаў на сцэнічных пляцоўках Міжнароднага фестываля «Славянскі базар у Віцебску». У 2014 годзе парадаваў канцэртнай праграмай удзельнікаў Міжнароднага форума інфекцыяністаў у горадзе Віцебску. Калектыў пастаянна працуе над аднаўленнем рэпертуара, над новымі формамі сцэнічнага ўвасаблення, павышае творчы ўзровень.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top