Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

Супрацоўнікі РАУС Бешанковіцкага райвыканкама наведалі месцы масавага знаходжання людзей

Наведванне месцаў масавага адпачынку для работнікаў РАУС Бешанковіцкага райвыканкама – звычайная справа. Рэйды праводзяцца рэгулярна. Не стала выключэннем і субота, 9 жніўня, калі рэйдавая група ў складзе ўчастковага інспектара капітана А. У. Кухто, інспектара ДАІ капітана А. М. Гаралевіча і супрацоўніка "Зары" адправілася ў Сокарава.<P>

Наведванне месцаў масавага адпачынку для работнікаў РАУС Бешанковіцкага райвыканкама – звычайная справа. Рэйды праводзяцца рэгулярна. Не стала выключэннем і субота, 9 жніўня, калі рэйдавая група ў складзе ўчастковага інспектара капітана А. У. Кухто, інспектара ДАІ капітана А. М. Гаралевіча і супрацоўніка «Зары» адправілася ў Сокарава.


У выхадныя аўтамашын, народу тут заўсёды шмат.


Так было і ў гэты суботні дзень.


Пякучае сонца прымушала і дарослых, і моладзь, і дзетак скарыстацца гаючай прахалодай паўазерскай азёрнай вады. Адтуль данасіліся іх вясёлыя галасы, што гаварыла пра поўную асалоду і задавальненне ад купання. Хто сядзеў за імправізаваным столікам і загараў, хто быў заняты на спартыўнай пляцоўцы, абсталяванай спецыяльна для малых адпачываючых, хто гуляў у валейбол, хто наталяў смагу мінералкай і іншымі прахаладжальнымі напоямі. Словам, панавала звычайная мітусня: хтосьці накіроўваўся да вады, а другія яе пакідалі. Звыш сотні чалавек і каля 40 аўтамабіляў знаходзіліся на пляжы – з Віцебска, Бешанковіч, Мінска і Мінскай вобласці. Хто прыехаў на дзень, а хто і на ўсе выхадныя, прыхапіўшы з сабой рознакаляровыя палаткі.


Былі тут і веласіпедысты. Аднаго сустрэлі на праезнай частцы асфальтаванай шашы. Быў ён «пад мухай», што адразу стала зразумелым, калі ён даваў тлумачэнне, а яшчэ з кішэні выглядала ручка нажа. Веласіпедыста тут жа абяззброілі. Халодная зброя нагадвала фінку і была дастаткова ўнушальнай. Яе гаспадаром аказаўся нідзе непрацуючы мясцовы жыхар Б. па мянушцы «Джыгіт» (так ён сябе называў).


– Чаму ў нецвярозым стане, ды яшчэ з нажом разгульваеце сярод адпачываючых? – пыталіся ў «Джыгіта» міліцыянеры.


Той нешта мармытаў у адказ і ніяк не мог толкам растлумачыць свае дзеянні.


У дадатак аказалася, што і яго веламашына таксама не адпавядала правілам дарожнага руху і была не абсталявана святлоадбівальнымі прыстасаваннямі. Работнікі міліцыі на гора-веласіпедыста склалі два пратаколы і параілі яму хуценька «церушыць» дадому і не пужаць сваім знешнім выглядам адпачываючых.


Пакуль той адыходзіў у бок, на аўтобусным прыпынку «Сокарава» ўвагу міліцыянераў прыцягнула тое, што на лаўцы сядзелі трое – мужчына і дзве маладыя дзяўчыны. Малады чалавек спакойна цягнуў з бутэлькі піва непасрэдна ў памяшканні прыпынку, што таксама строга забаронена ў такіх месцах. Парушальніка тут жа запрасілі на гутарку ў машыну. Жыхар Мінскай вобласці М., які прыехаў сюды на выхадныя адпачываць, павольна адказваў на пытанні ўчастковага, не забываючы пры гэтым прыкладваць да вуснаў бутэльку з півам.


І яму давядзецца заплаціць штраф, каб не забываўся пра дысцыпліну і правілы адпачынку ў месцах масавага знаходжання людзей.


А на вадаёме, што ў Бешанковічах ля бальніцы, амаль нікога не было – адзін толькі хлопчык пялёскаўся ў вадзе пад наглядам бацькі ды выратавальніка, які тут дзяжурыў. Праўда, час быў позні для купання – каля сямі гадзін вечара. А можа і лівень, які перад гэтым добра прайшоўся па райцэнтры, напалохаў адпачываючых.


Пад’ехаўшаму сюды начальніку РАУС Бешанковіцкага райвыканкама Алегу Рыгоравічу Новіку ўдзельнікі рэйда далажылі абстаноўку. У цэлым яна была здавальняючай – ніякіх здарэнняў на вадзе не было. І дзякуй Богу!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top