Close
Курс валют: $ 3.4134 | € 3.5521 | ₽100 3.4374 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cпасмурно

Нарыхтоўчыя пункты райпа закупляюць у насельніцтва белыя грыбы і сельгаспрадукцыю

Багата на лясныя дары залатая восень. У лясах – грыбы і ягады, таму не дзіўна, што ў зялёныя дубровы і гаі накіроўваюцца няўрымслівыя зборшчыкі лясных дароў. <P> Белыя грыбы – гэта ўдача грыбніка. Нарыхтоўчыя пункты райпа ахвотна закупляюць іх у насельніцтва і даюць добрую цану – 30 тысяч рублёў за кілаграм. Восеньскі лес багаты і іншымі грыбамі, якія таксама карыстаюцца попытам. Напрыклад, на грузды і апенькі ўстаноўлена цана па 4 тысячы рублёў за кілаграм, на махавікі – па 10 тысяч. З дароў прыроды ў цане і журавіны, здаць ягаду нарыхтоўшчыкам райпа можна па 15 тысяч рублёў за кілаграм.<P>

Багата на лясныя дары залатая восень. У лясах – грыбы і ягады, таму не дзіўна, што ў зялёныя дубровы і гаі накіроўваюцца няўрымслівыя зборшчыкі лясных дароў.


Белыя грыбы – гэта ўдача грыбніка. Нарыхтоўчыя пункты райпа ахвотна закупляюць іх у насельніцтва і даюць добрую цану – 30 тысяч рублёў за кілаграм. Восеньскі лес багаты і іншымі грыбамі, якія таксама карыстаюцца попытам. Напрыклад, на грузды і апенькі ўстаноўлена цана па 4 тысячы рублёў за кілаграм, на махавікі – па 10 тысяч. З дароў прыроды ў цане і журавіны, здаць ягаду нарыхтоўшчыкам райпа можна па 15 тысяч рублёў за кілаграм.


Акрамя таго, насельніцтва можа рэалізаваць лішнюю сельгаспрадукцыю, вырашчаную на сваіх прысядзібных участках. Райпа пакуль не пачало закладку агародніны ў стабілізацыйны фонд, але закупляе бульбу, буракі, моркву, капусту, цыбулю і часнок для рэалізацыі ў гандлёвай сетцы раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top