Close
Курс валют: $ 3.1642 | € 3.495 | ₽100 3.6437 | 
 Погода в Бешенковичах: -4 °Cпасмурно

Незвычайны грыб знойдены ў Бешанковіцкім раёне ў весцы Паліцы

Дзівячыся разнастайным з'явам прыроды, мы называем іх цудамі. Гэтае слова дакладней за ўсё выказвае наша захапленне перад неспасціжнай гармоніяй, сілай і прыгажосцю навакольнага свету. <P> Падобныя эмоцыі нядаўна адчула і жыхарка в. Паліцы Алена Васільеўна Зажэка. На сваім агародзе, які зліваецца з узлескам, жанчына натрапіла на дзіўную знаходку – велізарны баравік. Родныя параілі шчаслівіцы падзяліцца гэтай радасцю з землякамі праз раённую газету, і баравік "прыехаў" у нашу рэдакцыю. Грыб вышынёй амаль 20 см важыў 1,1 кг. Чым не цуд прыроды?!<P>

Дзівячыся разнастайным з’явам прыроды, мы называем іх цудамі. Гэтае слова дакладней за ўсё выказвае наша захапленне перад неспасціжнай гармоніяй, сілай і прыгажосцю навакольнага свету.


Падобныя эмоцыі нядаўна адчула і жыхарка в. Паліцы Алена Васільеўна Зажэка. На сваім агародзе, які зліваецца з узлескам, жанчына натрапіла на дзіўную знаходку – велізарны баравік. Родныя параілі шчаслівіцы падзяліцца гэтай радасцю з землякамі праз раённую газету, і баравік «прыехаў» у нашу рэдакцыю. Грыб вышынёй амаль 20 см важыў 1,1 кг. Чым не цуд прыроды?!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top