Перад прысутнымі, а гэта былі не толькі франтавікі і ветэраны працы, але і прадстаўнікі маладога пакалення, выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама У. Р. Кухто. Ён павіншаваў прысутных са святам, пажадаў моцнага здароўя і дабрабыту. Затым Уладзімір Рыгоравіч уручыў памятны знак і пасведчанне «Ганаровы ветэран працы Рэспублікі Беларусь» удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, жыхару г. п. Бешанковічы Аляксею Андрэевічу Куімаву.
Надалей увага прысутных пераключылася на канцэртную праграму, якую падрыхтавалі майстры мастацкай самадзейнасці райцэнтра. Са сцэны гучалі песні, гумарэскі, цёплыя віншаванні і шчырыя словы ўдзячнасці за працу і грамадскую дзейнасць нашых заслужаных ветэранаў.
Асабліва запомніліся выступленні спевакоў Валерыя Гайко і Сяргея Яўжэнкі, баяністкі Таццяны Зайцавай, майстра размоўнага жанру Раісы Васільеўны Грыб, народнага ансамбля народнай песні «Весялуха», народнага хору «Ветэран». Кожны нумар суправаджаўся шчырымі апладысментамі прысутных у зале. Словам, свята для пажылых людзей удалося на славу.