Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў адзначыла свой 50-гадовы юбілей

У мінулую пятніцу Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў урачыста адзначыла свой 50-гадовы юбілей. <P> Ганаровае права адкрыць вечар было прадастаўлена ўзорнаму аркестру народных інструментаў пад кіраўніцтвам Ганны Бурнейкі. Пасля чаго на сцэну падняліся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Н. Заблоцкі і старшыня райсавета дэпутатаў Г. Шведаў. Павіншаваўшы калектыў школы, а таксама яе выпускнікоў і цяперашніх выхаванцаў са святам, яны выканалі прыемную місію — уручылі віноўнікам урачыстасці Ганаровыя граматы і падарункі. Да віншаванняў таксама далучылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Апанасёнак.<P>

У мінулую пятніцу Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў урачыста адзначыла свой 50-гадовы юбілей.


Ганаровае права адкрыць вечар было прадастаўлена ўзорнаму аркестру народных інструментаў пад кіраўніцтвам Ганны Бурнейкі. Пасля чаго на сцэну падняліся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Н. Заблоцкі і старшыня райсавета дэпутатаў Г. Шведаў. Павіншаваўшы калектыў школы, а таксама яе выпускнікоў і цяперашніх выхаванцаў са святам, яны выканалі прыемную місію — уручылі віноўнікам урачыстасці Ганаровыя граматы і падарункі. Да віншаванняў таксама далучылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Апанасёнак.


За 50 гадоў школа ўзгадавала сотні выпускнікоў. Адны з іх вярнуліся ў ДШМ працаваць выкладчыкамі, іншыя сталі знакамітымі музыкамі. Для ўсіх іх юбілей роднай школы — вельмі значная падзея, прапусціць якую яны ніяк не маглі. З задавальненнем выступілі перад гасцямі свята, выклікаўшы бурныя авацыі гледачоў, Аляксандр Аўчыннікаў, Іна Кляшторная, Аляксей Галавешка, Кацярына Курносава і іншыя.


На працягу больш за тры гадзіны віншаванні і ўспаміны зліваліся ў адно цэлае. Фотаздымкі прэзентацыі вярнулі прысутных у мінулае: госці ўбачылі першых вучняў школы, выкладчыцкі калектыў, цяперашніх выкладчыкаў школы мастацтваў, калі тыя яшчэ самі былі вучнямі музычнай школы. Эмоцыі перапаўнялі душу, калі на сцэну падымаліся першы дырэктар школы В. Казлоў, першы выпускнік В. Кавалёнак, былы начальнік аддзела культуры райвыканкама Т. Берасцень і многія, многія іншыя, хто цесна і назаўсёды звязаны са школай мастацтваў.


На працягу ўсяго канцэрта гледачоў радавалі чароўныя танцы і песні, выдатныя музычныя кампазіцыі. У гасцей склалася ўражанне, што Бешанковіцкая школа мастацтваў — сапраўдная скарбніца талентаў.


Але ў агульнай мажорнай гаме ўрачыстасці не абышлося без мінорных нот. Не маглі не ўзгадаць у калектыве школы-юбіляра выкладчыкаў, якія пайшлі з жыцця. Памяць пра іх ушанавалі хвілінай маўчання.


Усю душу аддаюць выхаванцам педагогі школы мастацтваў, абуджаючы ў іх любоў да музыкі. У кожнага — свой падыход, свой сакрэт развіцця ў маленькім чалавеку вялікага таленту. І хай не ўсе вучні становяцца вядомымі музыкамі, але высокаадукаванымі ў музычным напрамку, духоўнымі, проста прыстойнымі людзьмі становяцца ўсе юныя прыдзвінцы, якія калі-небудзь вучыліся ў гэтай школе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top