Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшой снег

На базе сельгаспрадпрыемства Свіціна-ВМК прайшоў семінар па падрыхтоўцы мехмайстэрняў да работы ў зімовых умовах

Чарговы семінар па падрыхтоўцы мехмайстэрняў да работы ў зімовых умовах, абмеркаванні хода стойлавага ўтрымання жывёлы, правядзенні масавых расцёлаў, аналізе рэзерваў павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і яе якасці адбыўся на базе сельгаспрадпрыемства "Свіціна-ВМК".<P>

Чарговы семінар па падрыхтоўцы мехмайстэрняў да работы ў зімовых умовах, абмеркаванні хода стойлавага ўтрымання жывёлы, правядзенні масавых расцёлаў, аналізе рэзерваў павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і яе якасці адбыўся на базе сельгаспрадпрыемства «Свіціна-ВМК».


Трэба сказаць, што спецыяльна да семінара свіцінцы не рыхтаваліся, паколькі важныя пытанні, уключаныя ў парадак дня, тут вырашаліся загадзя і своечасова. Таму кіраўнікі, галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў і падведамасных арганізацый раёна яшчэ раз пераканаліся на вопыце калег, як трэба арганізаваць работу майстэрні і жывёлагадоўчых памяшканняў у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, без нейкай паказухі і мітусні.


Удзельнікі семінару наведалі механізаваную майстэрню, жывёлагадоўчыя памяшканні ў вёсцы Вярхоўе. Пазнаёміліся з работай нядаўна рэканструяванай фермы на 200 галоў. Тут буронкі ўтрымліваюцца круглы год. Побач размясцілася даільная зала з сучасным абсталяваннем: дзвюма халадзільнымі ўстаноўкамі, якія разлічаны на тры тоны малака кожная. Працэс даення кароў кантралюе камп’ютар. З даільных апаратаў чыстае малако адразу паступае ў маразільныя камеры. Словам, тут ручная праца зведзена да мінімуму. У гэтым памяшканні ёсць душавыя кабіны, раздзявальня, пакой для адпачынку, санвузел. Такім чынам, тут створаны ўсе ўмовы для працы даярак і абслугоўваючага персаналу.


Пра многае карыснае тлумачылі намеснік начальніка райсельгасхарчу М. В. Кавалёнак, дырэктар прадпрыемства Л. П. Мамойка, галоўны заатэхнік гаспадаркі Д. Г. Шчуплянкова, галоўны ветурач раёна С. А. Косцюшаў, дырэктар райплемстанцыі У. П. Белязека, намеснік начальніка аддзела па вытворчасці, збыце прадукцыі і інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці райсельгасхарчу І. П. Марковіч.


Слушныя выступленні прамоўцаў падкрэслівалі, што ёсць яшчэ нявыкарыстаныя рэзервы як пры рамонце пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі, прычапнога інвентару, так і ў плане далейшага павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі не толькі ў гэтым сельгаспрадпрыемстве, але і ў астатніх. І іх трэба паўсюдна выкарыстоўваць.


Вынікі работы семінара падвёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top