Пад’ём зябліва ў ДП “ПалітаддзелецАгра” завяршылі 22 лістапада. Усяго гэты від работ у сельгаспрадпрыемстве заняў 1305 гектараў. Высокую дзённую вып-
рацоўку тут паказалі меха-
нізатары Сяргей Мікалаевіч Гусакоў і Віктар Іванавіч Гарбачэўскі. У дзень земляробы падымалі ў сярэднім па 15 гектараў пры плане 11. Усяго гэтыя руплівыя і старанныя трактарысты запісалі на свой рахунак адпаведна 398 і 254 гектары зябліва, што складае палову ад агульнай плошчы. Гэта лепшы паказчык па гаспадарцы.
— Нядаўна адчапіў плугі, прывёў іх у парадак, змазаў патрэбныя вузлы і механізмы, паставіў прычапны інвентар на зімовае захоўванне. Але без справы сядзець не буду. Тым больш, што мая магутная тэхніка не падводзіць. Замест плугоў прычапіў бочку і гатовы вазіць КАС з Чашніцкага раёна, — сказаў пры сустрэчы Сяргей Мікалаевіч Гусакоў.