Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

В райсовете ветеранов в Бешенковичах обсудили итоги работы за ушедший год

30 снежня адбылося чарговае пасяджэнне савета ветэранаў раёна. Апошняе ў 2014 годзе. Прысутныя абмеркавалі два пытанні: аб выніках работы за год па выкананні наказаў, скаргаў і прапаноў ветэранаў; аб задачах пярвічных ветэранскіх арганізацый на 2015 год.<P>

30 снежня адбылося чарговае пасяджэнне савета ветэранаў раёна. Апошняе ў 2014 годзе. Прысутныя абмеркавалі два пытанні: аб выніках работы за год па выкананні наказаў, скаргаў і прапаноў ветэранаў; аб задачах пярвічных ветэранскіх арганізацый на 2015 год.


Са справаздачай выступіў старшыня раённага савета ветэранаў М. А. Лабкоў. Па першым пытанні Мікалай Апанасавіч расказаў пра работу грамадскага аб’яднання на працягу года. Ён падрабязна спыніўся на дасягнутым, а таксама на тых нешматлікіх пытаннях, якія не ўдалося да канца вырашыць за справаздачны перыяд у сілу розных абставін. Выступаючы па другім пытанні, кіраўнік ветэранскай арганізацыі Прыдзвіння пазнаёміў членаў прэзідыума з планам работы на новы перыяд.


У абмеркаванні справаздачы прынялі ўдзел ветэран Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Вярхоўскай ветэранскай арганізацы А. А. Шыёнак, старшыня ветэранскай арганізацыі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Н. У. Воранава, старшыня ветэранскай арганізацыі раённага вузла электрычнай сувязі С. А. Ніжнікава, член прэзідыума райсавета ветэранаў І. І. Захарчанка. Імі былі ўнесены канкрэтныя прапановы і дапаўненні ў план работы на 2015 год. Вынікі работы з улікам дапаўненняў і прапаноў выступаючых падвёў М. А. Лабкоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top