Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

В лучших белорусских традициях в Бешенковичском районе справили Масленицу

Народныя гулянні разгарнуліся на танцавальнай пляцоўцы ў цэнтральным парку гарпасёлка. Работнікі ўстаноў культуры падрыхтавалі для землякоў тэатралізаваны канцэрт.

Народныя гулянні разгарнуліся на танцавальнай пляцоўцы ў цэнтральным парку гарпасёлка.


Работнікі ўстаноў культуры падрыхтавалі для землякоў тэатралізаваны канцэрт. Калектывы мастацкай самадзейнасці, якія з’ехаліся на свята з усяго раёна, радавалі гасцей прыпеўкамі, народнымі песнямі і вакальнымі выступленнямі.


Свой уклад у стварэнне святочнага настрою разам з работнікамі клубных устаноў і школ мастацтваў унеслі прадстаўнікі бібліятэк, якія накрылі сталы стравамі беларускай кухні, дзе пачэснае месца занялі бліны, якія па народным павер’і сімвалізуюць сонейка.


Адметна, што да масленічных гулянняў далучыліся прадстаўнікі Астровенскага і Бачэйкаўскага сельсаветаў, народны клуб аматараў нацыяльнай кухні, фальклору і гульні “Бараболя” СДК аграгарадка Вярхоўе. Яны арганізавалі міні-падворкі і таксама частавалі землякоў рознымі прысмакамі, забаўлялі гульнямі і конкурсамі.


Тут жа можна было набыць і памятныя сувеніры, выставу якіх арганізаваў раённы Дом рамёстваў. Асаблівы каларыт святу надаў раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Галоўны захавальнік яго фондаў С. П. Леаненка прымерыў ролю млынара і на вачах прыдзвінцаў дэманстраваў, як з дапамогай старажытнага млына збожжа пераўтвараецца ў муку.


Бойка ішоў гандаль у палатках райпа. Гандляры прапаноўвалі гасцям свята паласавацца з полымя з жару блінамі, выпечку якіх арганізавалі тут жа, а таксама шашлыкамі і іншымі стравамі, можна было паспрабаваць шчасця ў святочнай бяспройгрышнай латарэі.


Раённы цэнтр дзяцей і моладзі ўзяў на сябе правядзенне гульнёва-забаўляльнай праграмы, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з ФСК “Дзвіна” арганізаваў спартыўныя спаборніцтвы.


Фінальным акордам свята стала спальванне саламянага пудзіла – сімвала адыходзячай зімы. Яскрава, як вясновае сонейка, загарэлася масленічнае вогнішча…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top