Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

В сельхозпредприятии Вядерево практически вся почвообрабатывающая и посевная техника готова к началу весенне-полевых работ

– А ўсё таму, што адразу пасля завяршэння ўборкі тэхніка была ачышчана ад гразі, і тут жа механізатары прыступілі да яе рамонту, – расказвае дырэктар прадпрыемства Васіль Сцяпанавіч Бярозка. – І ў далейшым тэмпы работ толькі нарошчвалі.

У сельгаспрадпрыемстве «Вядзерава» практычна ўся глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка гатова да пачатку веснавых палявых работ.


– А ўсё таму, што адразу пасля завяршэння ўборкі тэхніка была ачышчана ад гразі, і тут жа механізатары прыступілі да яе рамонту, – расказвае дырэктар прадпрыемства Васіль Сцяпанавіч Бярозка. – І ў далейшым тэмпы работ толькі нарошчвалі. Ужо перад новым годам адрамантавалі ўсе рухавікі для трактароў розных мадыфікацый і энерганасычанай тэхнікі. Завяршылі рамонт збожжавай сеялкі «СЗТ-3,6», шырыня захвату якой 6 метраў. У нас два такіх агрэгаты. Менавіта яны і будуць заняты на сяўбе збожжа з падсевам траў. Рамонтам займаліся выключна свае механізатары. І яны паспяхова справіліся з пастаўленай задачай. Усе нашы механізатары дастаткова спрактыкаваныя і да работы ахвочыя…


Сёлета пасяўная кампанія ў гаспадарцы пройдзе на плошчы 640 гектараў. Яшчэ 150 зойме рапс і 60 гектараў бульба. Пад зябліва з восені ўзарана ўся запланаваная плошча.


Вялікі фронт работ на рамонце тэхнікі і прычапнога інвентару выканалі механізатары Анатоль Іванавіч Нікіфарэнка і Аляксандр Іванавіч Архіпаў (на здымку). Наперадзе – выезд у поле, яны таксама не падвядуць, а пакажуць, як і на рамонце, свой спрыт і майстэрства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top