Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

На Бешанковіччыне працуе валанцёрская экспедыцыя

15-га чэрвеня ў раён прыбыла валанцёрская экспедыцыя. Мэта – добраўпарадкаванне старых яўрэйскіх могілак на ўскраіне Бешанковіч. У складзе дэлегацыі 15 чалавек пад кіраўніцтвам Ганны Уладзіміраўны Клімовіч.<P>

15-га чэрвеня ў раён прыбыла валанцёрская экспедыцыя. Мэта – добраўпарадкаванне старых яўрэйскіх могілак на ўскраіне Бешанковіч. У складзе дэлегацыі 15 чалавек пад кіраўніцтвам Ганны Уладзіміраўны Клімовіч. (Дарэчы, Ганна Уладзіміраўна – гематолаг, анколаг, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, загадчык аддзялення анкалогіі, гематалогіі з прымяненнем інтэнсіўнай хіміятэрапіі для дарослых гарадской клінічнай бальніцы № 31 г. Санкт-Пецярбурга). Яны плануюць прыбраць смецце, паваленыя дрэвы, адкапаць, падняць і ўстанавіць надгробныя камяні. Правядзенне экспедыцыі ўзгоднена з раённым выканаўчым камітэтам.


– У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Санкт-Пецярбурга, Масквы, Мінска, Віцебска, Івянца, Магілёва і іншых гарадоў Беларусі, – расказвае прадстаўнік горада на Заходняй Дзвіне, вядомы журналіст і рэдактар часопіса «Мішпоха» Аркадзь Львовіч Шульман. – Чакаецца прыезд іншых удзельнікаў экспедыцыі, у тым ліку з нямецкага горада Мюнхена. Прыедуць з Мінска спецыялісты-эпіграфісты, якія ўстановяць тэксты надпісаў на надгробных камянях, каб вызначыць імёны тых, хто знайшоў тут свой апошні прытулак. Захавалася пакуль 200 такіх камянёў. А іх тут, на нашу думку, у два-тры разы больш. Наша мэта – адшукаць і астатнія, што ўраслі ў зямлю, каб аддаць памерлым заслужаную пашану і тым самым вярнуць з нябыту і прыкрага забыцця іх добрыя імёны. За адзін прыезд поўнасцю аднавіць могілкі, вядома, не ўдасца. Таму мы плануем вярнуцца сюды і ў наступныя гады, каб пачатую работу завяршыць канчаткова і паставіць вакол могілак агароджу.


Трэба падкрэсліць і такі немалаважны факт: першае пахаванне на гэтых могілках, як сведчаць архіўныя дакументы, адбылося ў 1780 годзе.


Удзельнікам экспедыцыі аказалі і працягваюць аказваць дапамогу такія арганізацыі райцэнтра, як Бешанковіцкае лясніцтва (абкасіла траву), «Бешанковіцкі камунальнік» (прадаставіў рыдлёўкі і граблі), мясцовыя жыхары. Работа экспедыцыі сёлета працягнецца да 26 чэрвеня.


Яе арганізатары просяць адгукнуцца тых, хто памятае Бешанковічы да 1942 года, ці хаця б пасля вайны, калі, магчыма, у райцэнтр яшчэ вярнуліся яўрэі, і знайсці магчымасць сустрэцца з валанцёрамі ў зручны час.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top