Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

У ЗАТ ААБ-Агра Наватар Бешанковіцкага раёна нарыхтоўка кармоў у самым разгары

Гэтых птушак заўсёды можна ўбачыць на касавіцы або ўборцы збожжавых. Каля дзясятка іх павольна і важна расхаджвалі па вялікім кармавым полі за вёскай Ржаўка. Кормаўборачная тэхніка ЗАТ "ААБ-Агра Наватар" не працавала – быў абедзенны перапынак.<P>

Гэтых птушак заўсёды можна ўбачыць на касавіцы або ўборцы збожжавых. Каля дзясятка іх павольна і важна расхаджвалі па вялікім кармавым полі за вёскай Ржаўка. Кормаўборачная тэхніка ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» не працавала – быў абедзенны перапынак.


– Як ідзе нарыхтоўка кармоў? – звярнуўся да галоўнага агранома гаспадаркі С. С. Рыбіка.


– У нармальным рытме, – адказаў Сяргей Сяргеевіч. – Працуем адзіным канвеерам. Амаль 20 механізатараў і столькі ж адзінак тэхнікі сканцэнтравана на гэтым участку. Яшчэ тры чалавекі заняты на трамбоўцы зялёнай масы. Ужо закладзены дзве сянажныя траншэі – адна на 1100, другая на 400 тон. Работа спорыцца, паколькі механізатары працуюць ад душы. Выдзеліць кагосьці з іх не магу – усе шчыра аддаюцца даручанай справе. Большасць гэтага рабочага корпуса складаюць маладыя, але ўжо досыць вопытныя кадры. На тэмпы станоўча ўплывае арганізацыя корманарыхтоўчага працэсу. Мы, напрыклад, стараемся аператыўна ўбраць той ці іншы значны па плошчы ўчастак усімі наяўнымі сіламі і сродкамі. Кожны механізатар з адпаведнай тэхнікай выконвае сваю функцыю. У выніку атрымліваецца своеасаблівы канвеер. Вось гэты ўчастак, дзе мы знаходзімся, мае плошчу звыш 75 гектараў. За паўдня ўбралі палавіну. Да дзевяці гадзін вечара павінны закончыць і другую.


– Паломкі здараюцца? – звяртаюся да намесніка дырэктара гаспадаркі У. К. Пянькоўскага.


– Ды як жа на такой рабоце без паломак? – шчыра здзіўляецца Уладзімір Канстанцінавіч. – Хаця адразу пасля завяршэння сяўбы нашы механізатары яшчэ раз старанна агледзелі замацаваную за імі кормаўборачную тэхніку, дзесьці падрамантавалі яе. Але нагрузка на тыя ж касілкі вялікая. Не-не ды і выйдзе нешта са строю. Праўда, мы з рамонтам не зацягваем, бо ведаем – тэхніка на полі павінна працаваць, а не стаяць. Таму стараемся паставіць яе ў строй дзеючых як мага хутчэй.


Як наладжана харчаванне? Яно у нас двухразовае. Ежу рыхтуюць у нашай сталовай Наталля Шамкова, Вера Дашкевіч і Сняжана Казлова. Усяго харчуецца чалавек пад 50, нараканняў на абеды няма. Дарэчы, з удзельнікаў касавіцы толькі 10 працэнтаў ад агульнага кошту харчавання ў нас вылічваецца. І гэта таксама пэўны стымул у рабоце.


На касавіцы ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» займае другі радок у інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па тэмпах кормаўборачных работ. Думаецца, з такім турнірным становішчам наватарцы не змірацца, нават нягледзячы на вялікі аб’ём работ, які трэба выканаць, каб дастойна сустрэць зімоўку жывёлы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top