Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Придвинский тренер по футболу А. Манукян — лучший в своём деле

Нярэдка бывае, што мы не заўважаем людзей вакол нас. Між іншым, знаходзяцца розныя цікавыя асобы, з якімі прыемна падзяліцца думкамі, пачуць іх новае меркаванне. Нядаўна ў ФСК "Дзвіна" пазнаёмілася з чалавекам, захопленым сваёй справай. <P>

Нярэдка бывае, што мы не заўважаем людзей вакол нас. Між іншым, знаходзяцца розныя цікавыя асобы, з якімі прыемна падзяліцца думкамі, пачуць іх новае меркаванне. Нядаўна ў ФСК «Дзвіна» пазнаёмілася з чалавекам, захопленым сваёй справай. Інструктар-метадыст Аруцюн Татулавіч Манукян для дзяцей не проста трэнер, які другі год вучыць іх майстэрству футбола. Мужчына паказвае спорт па-новаму, не толькі як любімы занятак, а як жыццё, дзе ёсць не адна перамога і не адно паражэнне.


– Галоўнае – гэта займацца рэгулярна, старацца не прапускаць ні адной трэніроўкі, – кажа Аруцюн Татулавіч. – Тады будзе вынік.


Сапраўды, за гэты час каманда дасягнула значных вышынь: удзельнічала ў розных кубках, турніры «Кожаный мяч». Спачатку перамога здавалася недасягальнай, але ў некаторых спаборніцтвах каманда здолела выйсці ў паўфінал. У міжраённым турніры па міні-футболе сярод дзяцей 2002-2004 гадоў нараджэння, які праходзіў у Бешанковічах, каманда заняла 3-е месца. А ў міжраённым турніры па міні-футболе ў г. Сянно, дзе прымалі ўдзел дзеці 2003-2004 гадоў нараджэння, заваявала 1-е месца. Як бачна, вучням ёсць да чаго імкнуцца.


Аруцюн Татулавіч любіць футбол, займаецца ім з дзяцінства, мае 1-ы разрад. Родныя разумеюць і падтрымліваюць мужчыну. Цудоўна, што яны заўсёды хвалююцца, нецярпліва чакаюць вынікаў спаборніцтваў. Магчыма, у жыцці гэта і ёсць самае галоўнае.


Цікаўлюся: «Што ў спорце падабаецца больш за ўсё?»


– Азарт, – кажа мужчына. – Калі выходзіш на поле разам з вучнямі, адчуваеш сябе маладым, нібыта і няма за плячыма 50 гадоў.


Мне пашчасціла назіраць за трэніроўкай, заменай гульцоў. Трэнер нібыта прадказвае вынікі. Ужо праз 15 хвілін гульні можа сказаць, хто мае шанц на перамогу.


– Пасля спаборніцтваў мы заўсёды збіраемся і робім аналіз гульні незалежна ад перамогі ці паражэння, – кажа Аруцюн Татулавіч. – Я хачу, каб дзеці ведалі, чаму яны выйгралі і чаму прайгралі. Для мяне галоўнае – каб вучні зразумелі свае памылкі і ўбачылі, як іх выправіць.


Усім аматарам футбола Аруцюн Татулавіч дае параду: не засмучацца ў цяжкія хвіліны паражэння, шукаць у гульні разыначку, глядзець наперад, непрыемнасці забыць, адчуваць дыханне перамогі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top