Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

Ценное приобретение для точности исследований

В декабре 2015 года ГУ "Бешенковичский районный центр гигиены и эпидемиологи" улучшило свою материально-техническую базу. <P>

Калі вам зрабілася самотна, уважліва паглядзіце вакол. Вы ўбачыце шмат людзей з цікавым лёсам. Кожны з іх важны па-свойму і варты, каб пра яго дазналіся іншыя.


Наведаўшы неяк Ульскі ліцэй, сустрэлася з майстрам вытворчага навучання. Іван Іванавіч Барадаўка – чалавек яркі, але сціплы. Пра сябе расказваць не вельмі любіць. Аднак за яго плячыма – неацэнны вопыт, таму хочацца зірнуць на працэс навучання вачыма самога майстра. Раптам адкрыюцца нюансы, пра якія старонні назіральнік нават не здагадваецца?


Не так і проста дапамагчы асобе маладога рабочага развівацца ўсебакова і гарманічна. Але Іван Іванавіч не губляецца. Ён узгадвае сваю вучобу, як вопытныя педагогі аказвалі ўплыў на выхаванцаў асабістым прыкладам.


– Родам я з Чашніцкага раёна, – пачынае аповяд мужчына. – Пасля школы вучыўся тут, у ліцэі, тады ён яшчэ называўся Ульскае СПТВ №3. Калі зноў настаў час вырашаць лёс, менавіта майстар даў параду ісці вучыцца далей. У 1974 годзе я паехаў у г. Пінск, паступіў у індустрыяльна-педагагічны тэхнікум. Мая спецыяльнасць – тэхнік-механік, майстар вытворчага навучання. Пасля заканчэння ў 1980 годзе тэхнікума асеў на ульскай зямлі, ажаніўся. З жонкай Святланай Дзмітрыеўнай выхавалі сыноў Уладзіміра і Дзмітрыя. Я цвёрда ўпэўнены, што не памяняў бы свой лёс. У гэтых прывабных мясцінах прайшло 35 гадоў жыцця. Мне падабаецца тут. Калі здараюцца выхадныя, праводжу іх на возеры, лаўлю рыбу (пераважна ў зімовы час). Самая вялікая важыла 5 кг, але гэта было даўно, некалі ў 90-я гады. Зараз такі ўлоў – рэдкасць. Улетку ж усю ўвагу займае гаспадарка. Аднак галоўная мая задача – гэта падрыхтоўка моладзі. Майстар павінен не толькі перадаваць свой вопыт, але і выхоўваць актыўную жыццёвую пазіцыю, дапамагчы навучэнцам адчуць сябе калектывам, тады ў сэрцы кожнага ўзнікне любоў да сваёй прафесіі.


Сапраўды, майстар для навучэнцаў – цэнтральная фігура. Ад яго працы, умення цікава расказваць аб прадмеце, залежыць многае, у тым ліку і духоўныя багацці маладога чалавека, яго агульная і прафесійная культура, навукова-тэхнічны кругагляд і дасканаласць прафесійных ведаў. Аднак прыкладаць намаганні павінен не толькі педагог. Іван Іванавіч кажа, што ад моладзі таксама шмат залежыць. Калі чалавек прагне ведаў, яму лёгка дапамагаць. Сілком нікога не навучыш працаваць у брыгадах, хутка адаптавацца на прадпрыемствах у працэсе вытворчасці.


– Да кожнага трэба знайсці падыход, – кажа Іван Іванавіч. – Сваіх вучняў я па чарзе бяру на поле. Яны спрабуюць працаваць. Нешта атрымліваецца, нешта – не зусім. На тое гэта і вучоба – пачатак самастойнасці. Памылкі могуць быць у кожнага, не ўсе ж ад нараджэння ўмельцамі былі. Увогуле ж, пачынаючы навучанне, трэба памятаць, што майстры даюць не толькі веды па прафесіі. Яны, перш за ўсё, вучаць рабочых думаць, абуджаюць іх талент, развіваюць свядомае, творчае стаўленне да працы, якое ў будучыні стане асновай іх дзейнасці на вытворчасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top