Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

Придвинская труженица Татьяна Боровец работает с удовольствием

Ласкавы погляд, ціхае мыканне, асцярожны дотык вільготнага носа да рукі – так сустракаюць мяне падапечныя аператара машыннага даення Таццяны Іванаўны Баравец, якая працуе на МТК "Вярхоўе" УП "Свіціна-ВМК" трэці год. <P>

Ласкавы погляд, ціхае мыканне, асцярожны дотык вільготнага носа да рукі – так сустракаюць мяне падапечныя аператара машыннага даення Таццяны Іванаўны Баравец, якая працуе на МТК «Вярхоўе»
УП «Свіціна-ВМК» трэці год.


– Раніцай – кубак кавы, затым – бяжыш на працу, каб паспець падрыхтавацца да дойкі, – пачынае аповяд жанчына. – На працы і дома са мной побач муж Васілій Яўгенавіч, які заўсёды дапаможа. Вялікі дзякуй яму за гэта. Жыццё наша цячэ, як спакойная рака, але сумаваць не выпадае. Амаль кожныя выхадныя прыязджаюць дзеці з унукамі. Летам дадаецца спраў на градках.


Таццяна Іванаўна працуе шмат і з задавальненнем, бо справу сваю любіць, а не так складана займацца тым, што табе цікава. Да таго ж машынай – гэта не рукамі даіць. Холадна на вуліцы ці горача, ёсць настрой або няма, кожную раніцу, незалежна ад таго, што адбываецца вакол, яна знаходзіць сілы прачнуцца і ісці, аддаючы ўсю сябе працы.


– Мая прыгажуня, разумніца мая! – так жанчына звяртаецца да кожнай з 55 сваіх каровак. Жывёлы адчуваюць дабрыню, таму і лашчацца, цягнуць да рукі або кладуць на плечы галовы, быццам просяць пацалунку. Яна падыходзіць, ласкава гладзіць іх і размаўляе, а тыя ўважліва прыслухоўваюцца, нібы разумеюць гаворку. Таццяна Іванаўна ведае кожную кароўку, ведае час, калі ў той народзіцца цяля, адчувае, калі яна хварэе.


– Пачынаючы з 1985 года маімі падапечнымі былі свінні, а цяпер – кароўкі, – кажа аператар, а сама ў гэты час гладзіць Канстанцыю – адну з любімых буронак – і знаёміць з іншымі. – Вось гэта Незабудка, Бяроза, Ясенія. Імёны мы прыдумляем разам з загадчыцай В. В. Раўнаполец ці з намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі Д. Г. Шчуплянковай. Усё ў нашай працы ўзаемазвязана. Як пакормім кароў, такі будзе і надой. Мы працуем заадно. Самае галоўнае – добра іх даглядаць, даваць якасны корм. Зараз пачынаецца час ацёлаў. Люблю яго і хвалююся. Хочацца, каб усё было добра. Чатыры кароўкі ўжо ацяліліся, на чарзе яшчэ шэсць. На самай справе не трэба баяцца складанасцей. Не трэба адступацца. Калі сёння дрэнна, заўтра будзе лепш…


Студэнт, настаўнік ты ці жывёлавод, або аператар, не трэба думаць пра тое, як табе цяжка, тады ўсё атрымаецца. За жыццём назірае Бог, які кожнаму дае сілы прайсці абраны шлях. Нам жа застаецца толькі павіншаваць руплівага аператара, а ў асобе Таццяны Іванаўны і ўсіх працаўніц вёскі, з Днём жанчын. Зычым вам цеплыні, пяшчоты, радасці, кахання і даўгалецця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top