Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cнебольшой дождь

За два месяца создано 14 рабочих мест

На учёте в службе занятости управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома находилось 77 безработных. <P>

Сапраўдная зіма прыйшла на Прыдзвінне. А разам з ёй з’явілася магчымасць рушыць услед папулярнаму закліку і арганізаваць паход на каток. Пагадзіцеся, што катанне на каньках – гэта выдатны варыянт зімовага вольнага адпачынку. Не варта «ўпадаць у спячку», калі можна правесці зімовыя месяцы з карысцю і задавальненнем для душы і цела!


Сапраўдная зіма прыйшла на Прыдзвінне. А разам з ёй з’явілася магчымасць рушыць услед папулярнаму закліку і арганізаваць паход на каток. Пагадзіцеся, што катанне на каньках – гэта выдатны варыянт зімовага вольнага адпачынку. Не варта «ўпадаць у спячку», калі можна правесці зімовыя месяцы з карысцю і задавальненнем для душы і цела!


Нагадаем, што лядовая пляцоўка ў Бешанковічах знаходзіцца на цэнтральным стадыёне. Дарэчы, зусім не бяда, калі ў вас не прызапашаны атрыбуты зімовага актыўнага адпачынку, там жа працуе і пункт пракату канькоў. Дзеля справядлівасці неабходна адзначыць, што людзей на катку заўсёды хапае. І, мяркуючы па ўсім, пустуе лядовая гладзь, магчыма, толькі ўначы.


На прыдзвінскім катку можна ўбачыць маленькае дзіця, што ўпершыню стала на канькі, і тут жа побач – чалавека значна старэйшага ўзросту, хуткіх падлеткаў альбо маладую шлюбную пару. У гэтым мы пераканаліся, калі наведалі каток падчас абеду. Яшчэ здалёк быў чутны звонкі смех, а падышоўшы бліжэй, запрыкмецілі дзяўчат, якія вельмі весела бавілі вольны час. Дзве сяброўкі Насці (навучэнкі музычнага каледжа) адзначылі, што яны вялікія аматары адпачынку на свежым паветры, менавіта таму з нецярпеннем чакалі сапраўдных зімовых маразоў і адкрыцця сезону катання на каньках.


– Зараз самы час атрымаць масу станоўчых эмоцый і добры настрой, – шчыра прызналіся субяседніцы. – Тут весела, завалішся – не столькі балюча, колькі смешна. Адным словам, зарад пазітыву гарантаваны ўсім тым, хто бавіць свой час на катку.


Шумна было на стадыёне і ўвечары. Пагадзіцеся, з’яўленне лядовых пляцовак карысна не толькі ў плане адпачынку… На жаль, цяперашняе дзяцінства не вельмі рухомае. Даволі часта падрастаючае пакаленне замест актыўнага ладу жыцця ўвечары аддае перавагу сядзенню за маніторам камп’ютара або экранам тэлевізара. Даступнасць жа каткоў, будзем спадзявацца, дасць штуршок большай колькасці юных прыдзвінцаў да актыўнага адпачынку. Так што, паважаныя чытачы, закрывайце старонкі сацыяльных сетак, выходзьце з камп’ютарных відэагульняў, збірайцеся ўсёй сям’ёй, клічце сяброў, бярыце канькі і – на лёд!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top