Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшая облачность

Юные жители Бешенковиччины приняли участие в детском экологическом конкурсе рисунков

На раённы этап конкурсу, напрыклад, была прадстаўлена 21 работа са школ, дашкольных устаноў раёна і Бешанковіцкай ДШМ, што сведчыць не толькі пра цікавасць дзяцей да прыроды, навакольнага асяроддзя.

Што вы ведаеце пра экалогію? Падазраю, што перад вашым унутраным поглядам ужо паплылі задымленыя трубы заводаў, тарфянікі, якія тлеюць, вясёлкавыя нафтавыя плямы, дзіравы азонавы пласт, горы смецця наўкол, імкліва знікаючыя рэдкія віды флоры і фаўны.


Таму задача дарослых – навучыць дзяцей будаваць правільныя адносіны з прыродай. Як будзем вучыць? Безумоўна, асабістым прыкладам! Малы глядзіць на вас ва ўсе вочы, ён хоча быць як мама ці тата, і гэта значыць, што бацькі проста абавязаны стаць узорамі экалагічна правільных паводзін. А можна даць магчымасць дзіцяці з дапамогай выяўленчага мастацтва і фантазіі праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, каб жыць у гармоніі з наваколлем і ахоўваць яго, беражліва адносіцца да прыроды, захоўваць біялагічную і ландшафтную разнастайнасць.


Менавіта з гэтай мэтай у нашай краіне ўжо каторы год пад эгідай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіцца конкурс дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку. Юныя жыхары Бешанковіччыны таксама прымаюць у ім удзел.


На раённы этап конкурсу, напрыклад, была прадстаўлена 21 работа са школ, дашкольных устаноў раёна і Бешанковіцкай ДШМ, што сведчыць не толькі пра цікавасць дзяцей да прыроды, навакольнага асяроддзя. Члены арганізацыйнага камітэта, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, рэдакцыі «Зары», адзначылі – школьнікі праявілі ў конкурсе сваю грамадзянскую пазіцыю.


Ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў, дзе было прадстаўлена 6 работ, першае месца прысуджана выхаванцы Ульскага дзіцячага садка Кацярыне Сіпко. Работам Стаса Смігельскага і Надзеі Бадзякі прысуджана другое і трэцяе месцы адпаведна. Абодва прызёры наведваюць дзіцячы садок №1 г. п. Бешанковічы.


Яшчэ больш складана было вызначыць лепшыя работы ў старэйшай узроставай групе – ад 6 да 10 гадоў. Тут і прэтэндэнтаў на перамогу было 15, і работы вызначаліся разнастайнасцю тэхнікі выканання. У выніку тройку прызёраў склалі выхаванцы Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Першае месца атрымала 10-гадовая Анастасія Гараніна, другое месца ў яе аднагодка Івана Агейчанкі. Уразіла і стаўленне да сучасных экалагічных праблем 9-гадовай Марыі Цвятковай. Работы, вылучаныя раённым аргкамітэтам, працягнуць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top