Набліжаюцца летнія канікулы. Для папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 25 мая па 5 чэрвеня ў Беларусі пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!».
Дзяржаўтаінспектары заклікаюць вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу ўстаноў адукацыі, праездзе нерэгуліруемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах. У дні правядзення акцыі вадзіцелі абавязаны ў светлы час сутак уключаць на сваім транспартным сродку блізкае святло фар, перш за ўсё, для прыцягнення ўвагі маленькіх пешаходаў.