Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: -0 °Cясно

Бешенковичские ребята заложили яблоневый сад

Цёплым вясновым ранкам на базе гімназіі-інтэрната сабраліся вучні сярэдніх школ райцэнтра. Пад кіраўніцтвам раённага Савета дэпутатаў і пры ўдзеле прадстаўнікоў Маладзёжнай палаты школьнікі і гімназісты высадзілі 20 яблыневых саджанцаў, кошт якіх склаў 1млн 400 тысяч рублёў. Саджанцы прадаставіў Пётр Шэдаў – мясцовы садавод-аматар з вёскі Вяжышча. <P>

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі стартаваў рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі». Гэтая маштабная сацыяльная акцыя была заклікана ўмацаваць адзінства беларускага народа, аддаць даніну доблесці і мужнасці герояў, што змагаліся за свабоду роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе акцыя працягнулася.


Цёплым вясновым ранкам на базе гімназіі-інтэрната сабраліся вучні сярэдніх школ райцэнтра. Пад кіраўніцтвам раённага Савета дэпутатаў і пры ўдзеле прадстаўнікоў Маладзёжнай палаты школьнікі і гімназісты высадзілі 20 яблыневых саджанцаў, кошт якіх склаў 1млн 400 тысяч рублёў. Саджанцы прадаставіў Пётр Шэдаў – мясцовы садавод-аматар з вёскі Вяжышча.


Прыемна было назіраць, як клапатліва моладзь абыходзілася з пакуль яшчэ маленькімі будучымі дрэўцамі. Праз некалькі гадоў яны ператворацца ў прыгожыя маладыя яблынькі. Кожную вясну яны будуць у квецені, што ўвасабляе сабой непарыўную сувязь пакаленняў і шчырую падзяку героям, якія падаравалі сваім дзецям і ўнукам Вялікую Перамогу, а з ёй – магчымасць жыць і, як у памятным маі 45-га, шчыра радавацца мірна квітнеючым садам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top