Close
Курс валют: $ 3.1417 | € 3.4746 | ₽100 3.644 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Большой футбол на Бешенковиччине

У суботу на гарадскім стадыёне было як ніколі мнагалюдна. Для гэтага і прычына была важкая: на матчы 1/16 Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сустрэліся каманды ФК "Сянно" і ФК "Нафтан"(г. Наваполацк). Аматары футбола крычалі і спявалі, падтрымліваючы сваю любімую каманду.

У суботу на гарадскім стадыёне было як ніколі мнагалюдна. Для гэтага і прычына была важкая: на матчы 1/16 Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сустрэліся каманды ФК «Сянно» і ФК «Нафтан»(г. Наваполацк). Аматары футбола крычалі і спявалі, падтрымліваючы сваю любімую каманду. Трэба адзначыць, што гульня і сапраўды выдалася захапляльнай (на здымку). Не адзін раз гледачы, затаіўшы дыханне, сачылі за мячом. Хто ж пераможа ў гэтай спартыўнай баталіі? Здавалася, што сілы футбалістаў роўныя, бо першы тайм закончыўся ўнічыю.


Інтрыга захавалася і ў другім тайме. Сенненцы паказалі сябе годна. Аднак зыход паядынку вырашыў толькі адзін забіты мяч. 1:0 – і фартуна ўсміхнулася наваполацкім футбалістам. Пераможны гол на рахунку навапалачаніна Міхаіла Гарбачова. Футбаліст забіў яго на 53-й хвіліне гульні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top