Гэтая простая ісціна вядома кожнаму чалавеку. Працуючыя проста абавязаны асаблівую ўвагу надаваць інструкцыям, перш за ўсё па тэхніцы бяспекі. Яшчэ ўвесну на прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна прайшоў маніторынг па ахове працы. Да адной з рэйдавых груп, якой кіраваў галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў А. Л. Сцяпанаў, далучылася і карэспандэнт «Зары».
Маніторынгу падвергліся 8 прадпрыемстваў і арганізацый: філіял «АТП №21 г. п. Бешанковічы» ААТ «Віцебскаблаўтатранс», ДКУСП «Бешанковіцкая ПМК-41», ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і ДП «ПалітаддзелецАгра», ААТ «Лепельскі МКК» Бешанковіцкі МПП, УЗ «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца», Бешанковіцкі філіял абласнога УП «Віцебскаблпаліва», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна».
Адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці прафсаюза – кантроль за выкананнем наймальнікамі патрабаванняў па стварэнні неабходных умоў бяспекі і аховы працы на кожным працоўным месцы, – заўважыў у размове А. Л. Сцяпанаў. –Наша асноўная мэта – своечасова выявіць парушэнні і аказаць дапамогу ў іх ліквідацыі.
Трэба адзначыць, што ў цэлым кіраўнікамі прадпрыемстваў патрабаванні заканадаўства аб ахове працы выконваюцца. Аднак быў выяўлены шэраг парушэнняў норм і правілаў аховы працы. Сярод самых распаўсюджаных недахопаў можна вылучыць наступныя: пры рамонце ў стацыянарных умовах сельгастэхніка была пастаўлена на выпадковыя прадметы, а не на спецыяльныя падстаўкі, электрашчыт не зачынены на засаўку, на корпусе зварачнага трансфарматара адсутнічала шыльда з указаннем тэрміну выпрабавання, работнікі прадпрыемства не забяспечаны ў поўным аб’ёме сродкамі індывідуальнай абароны, не заземлены зварачны трансфарматар, не арганізавана правядзенне перыядычнага кантролю (штодзённага, штомесячнага) за выкананнем заканадаўства аб ахове працы згодна з пастановай Мінпрацы і сацабароны Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2003 года №159.
Наймальнікам былі выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў, вызначаных падчас наведванняў арганізацый. Усе недахопы прадпрыемствам неабходна выправіць да 1 ліпеня бягучага года. Пагадзіцеся, калі чалавек, ідучы кожную раніцу на працу, будзе ўпэўнены, што яна бяспечная для яго жыцця, то справа пойдзе і хутка, і якасна.