Close
Курс валют: $ 3.1293 | € 3.438 | ₽100 3.6642 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшой снег

Подготовка сельхозорганизаций к зиме идёт полным ходом

Пэўная работа па навядзенні парадку і падрыхтоўцы малочнатаварных ферм, комплексаў і памяшканняў для ўтрымання жывёлы вядзецца ўжо зараз і паэтапна. Спачатку – ачыстка ад рэшткаў кармоў і гноевыдаленне, затым – рамонт падлогі або даху, варот і іншага. Заключны этап – дэзынфекцыя і пабелка. <P>

Адно з важных пытанняў у рабоце аграпрамысловага комплексу раёна – падрыхтоўка сельскагаспадарчых арганізацый да зімова-стойлавага перыяду.


Пэўная работа па навядзенні парадку і падрыхтоўцы малочнатаварных ферм, комплексаў і памяшканняў для ўтрымання жывёлы вядзецца ўжо зараз і паэтапна. Спачатку – ачыстка ад рэшткаў кармоў і гноевыдаленне, затым – рамонт падлогі або даху, варот і іншага. Заключны этап – дэзынфекцыя і пабелка.


– Так, з 45 памяшканняў у 30 дэзынфекцыя ўжо праведзена,– паведаміла рэдакцыі намеснік дырэктара ДЛПУ “Бешанковіцкая раённая ветстанцыя” М. У. Глінская. – З 91 цялятніка дэзынфіцыраваны і пабелены 86. У дадзены момант ідзе пераабсталяванне памяшкання фермы “Камоскі” з прывязнога ўтрымання дойнага статка на беспрывязное. Разам з тым вядзецца ачыстка, рамонт і дэзынфекцыя збожжасховішч. Падрыхтаваны 30 з 54 складоў.


Дэзынфекцыя пачалася ў другой палове чэрвеня. Наша лабараторыя правярае яе якасць. Калі ёсць неабходнасць, праводзім паўторную дэзынфекцыю. Час яшчэ ёсць, да верасня ўсё будзе зроблена. Думаю, што зіму сустрэнем у поўным узбраенні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top