Шаноўныя жанчыны Бешанковіччыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам вясны, прыгажосці і кахання – 8 Сакавіка!
Жадаем вам цудоўнага настрою, няхай вашы твары заўсёды асвятляюць усмешкі, няхай у вашых сем’ях пануюць мір і дастатак, а вашы сэрцы будуць напоўнены любоўю, шчасцем, дружбай і павагай.
Поспехаў вам, вашым родным і блізкім, узаемаразумення, здароўя, аптымізму, пяшчоты, цеплыні і дабрыні!
Няхай збываюцца ўсе вашы мары!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.