Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

День деревни Холм отметили местные жители

Гэтыя словы гучалі рэфрэнам на свяце, прысвечаным населенаму пункту з такой прыгожай назвай і яго жыхарам. Традыцыя адзначаць Дзень вёскі Холм у трэцюю суботу жніўня была закладзена летась.

Гэтыя словы гучалі рэфрэнам на свяце, прысвечаным населенаму пункту з такой прыгожай назвай і яго жыхарам. Традыцыя адзначаць Дзень вёскі Холм у трэцюю суботу жніўня была закладзена летась. Ініцыятарамі добрай справы сталі дачнікі – жыхар Віцебска Ягор Іванавіч Галыня, які пабудаваў дом у вёсцы, генерал-лейтэнант у адстаўцы з Масквы Уладзімір Уладзіміравіч Шаппо і Юрый Віктаравіч Сінкевіч, чые карані ідуць з гэтага населенага пункта. Тут жыў яго дзед Яфім Барысавіч, нарадзіўся і ўдарна працаваў у сельскай гаспадарцы трактарыстам бацька Віктар Яфімавіч Сінкевіч.


Квітнеючая, добраўпарадкаваная і прыгожая вёска з дзіўнай назвай Холм (а такой яна стала са з’яўленнем тут дачнікаў, якія душой прыкіпелі да гэтай зямлі і адраджаюць вёсачку) знаходзіцца на ўзгорку паміж азёрамі Саро і Белае, адсюль, відаць, і бярэ яна сваю назву. Але ўсё ж сапраўдным упрыгожваннем вёскі з’яўляюцца людзі. Яны бачаць адзін аднаго кожны дзень, яны жывуць побач, яны працавітыя і сціплыя. Яны не прывыклі да славы, але іх жыццё, іх штодзённая праца – гэта крыніца чалавечай мудрасці і самаахвярнасці.


Свята вёскі – вялікая падзея для мясцовых жыхароў, хто нарадзіўся і вырас тут, для тых, хто прыехаў сюды жыць адносна нядаўна і развівае месца, якое стала родным. Нямала добрых слоў сказаў пра землякоў старшыня Соржыцкага сельвыканкама М. А. Аляксеенка. Падтрымала яго выступленне і былая настаўніца пачатковых класаў Забельскай БШ Зінаіда Прохараўна Сінкевіч, якая прачытала землякам свой верш. Дарэчы, гэта дзякуючы яе любові да сваёй прафесіі сярод выхадцаў з в. Холм ёсць нямала настаўнікаў, медыцынскіх работнікаў, інжынераў, а таксама бізнесмены, паэты. Узгадвалі ў гэты дзень усіх пайменна, тых, хто жыве побач і каго ўжо няма з намі, гаварылі пра людзей, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за працоўную і воінскую доблесць.


Свята атрымалася душэўным. Па просьбе яго арганізатараў з Задарожскага СДК з канцэртам прыехаў вакальны гурт «Рэха» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Валянцінавіча Голубева. Нумары артыстаў былі прысвечаны працаўнікам вёскі, у канцэрце актыўны ўдзел прымаў як сам Уладзімір Валянцінавіч, які падарыў вяскоўцам сваю аўтарскую песню пра Холм (яна некалькі разоў гучала ў той вечар і стала гімнам вёскі), так і Ганна Яўсееўна Адамовіч, Таццяна Аляксандраўна Латышава, Рыта Гумараўна Паўлоўская і маладыя артысты Іна Хацкевіч, Юрый Рымко.


Было шмат песень, сюрпрызаў, віншаванняў. І нават прырода ў гэты дзень радавалася разам з удзельнікамі свята – вечар выдаўся цёплым і сонечным. Усіх прысутных на свяце яго арганізатары шчодра частавалі за круглым сталом. Былі ў гэты дзень і вершы, і песні, якія закранулі сэрцы і душы ўсіх, хто прыйшоў на ўрачыстасць. Вакол былі ўсмешкі на тварах і адчуванне таго, што вёска жыве і пра яе памятаюць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top