Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

Досрочное голосование стартовало на Бешенковиччине

У аўторак, 6 верасня, роўна ў 10 гадзін участковыя выбарчыя камісіі сустрэлі першых выбаршчыкаў. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у гэты дзень стартавала датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. <P>

У аўторак, 6 верасня, роўна ў 10 гадзін участковыя выбарчыя камісіі сустрэлі першых выбаршчыкаў. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у гэты дзень стартавала датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.


…Раманаўскі ўчастак для галасавання №1, што ў Бешанковічах, размясціўся ў ТЦСАН. У спісе выбаршчыкаў там налічваецца 1030 чалавек. Тут усё гатова да прыёму наведвальнікаў: на варце супрацоўнікі міліцыі, за ходам выбараў сочаць і наглядальнікі, у якасці якіх зарэгістраваліся прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, Бешанковіцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, ГА «БРСМ», Бешанковіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» і іншыя.


Першы выбаршчык не прымусіў сябе доўга чакаць. Ім аказалася Галіна Мікалаеўна Казакова.


– Сёння такі цудоўны дзень, сонечнае надвор’е, таму я з вялікай радасцю прыйшла на выбарчы ўчастак, – расказвае жанчына. – Менавіта ад нашага выбару залежыць будучае нашай краіны, у якой будуць жыць нашы дзеці і ўнукі. Таму, аддаючы голас за абранага мной кандыдата, я думаю не толькі пра яго, але і пра сябе.


Свае прычыны прыйсці адным з першых на выбарчы ўчастак былі і ў Анатоля Аляксандравіча Паўлянка. Мужчына адзначыў, што заўжды выконвае свой грамадзянскі абавязак і прымае ўдзел у выбарчых кампаніях розных узроўняў. У дзень выбараў Анатоль Аляксандравіч будзе ў вёсцы, таму і вырашыў прагаласаваць датэрмінова.


– Сярод выбаршчыкаў на нашым участку для галасавання ёсць трое грамадзян, якім упершыню давядзецца скарыстацца сваім выбарчым правам, – зазначае сакратар Раманаўскага ўчастка для галасавання №1 Таццяна Яўгенаўна Серабро. – Яшчэ члены камісіі 11 верасня – у асноўны дзень выбараў – збіраюцца наведаць на даму з урнамі для галасавання 81 чалавека.


На Раманаўскім участку для галасавання №1 гэтым ранкам было мнагалюдна. Прад’явіўшы дакумент, які сведчыць асобу, жыхары райцэнтра атрымлівалі бюлетэнь, запаўнялі яго ў кабіне для галасавання і апускалі ў скрыню.


Дарэчы, правам на датэрміновае галасаванне ў першы дзень у нашай краіне скарысталіся 3,92% выбаршчыкаў, па Віцебскай вобласці – 5%. Нагадаем, што ўчасткі для галасавання ў аўторак-суботу працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. А ў дзень выбараў, 11 верасня, тут чакаюць выбаршчыкаў з 8 да 20 гадзін. Выканайце свой грамадзянскі абавязак і вы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top