Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

В Чановичах строится новое животноводческое помещение

Важнейшым складнікам павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі з'яўляецца будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, іх тэхнічнае перааснашчэнне новым, высокатэхналагічным абсталяваннем. <P>

Адна з галін сельскай гаспадаркі, якая прыносіць асноўны даход сельгаспрадпрыемствам – гэта жывёлагадоўля. Важнейшым складнікам павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі з’яўляецца будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, іх тэхнічнае перааснашчэнне новым, высокатэхналагічным абсталяваннем.


У гаспадарках нашага раёна гэтай рабоце надаецца асаблівая ўвага. У сельгаспрадпрыемстве «Вядзерава», напрыклад, з канца 2015 года ідзе будаўніцтва новага жывёлагадоўчага памяшкання ў вёсцы Чанавічы. Падчас наведвання аб’екта кіраўнік гаспадаркі Васіль Сцяпанавіч Бярозка расказаў пра тое, як ідуць справы, падзяліўся сваімі перажываннямі.


– Пачыналі мы, як кажуць, з нуля. Будуем усё на ўласныя грошы і сродкі заснавальніка – ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №1 г. Віцебск». Работы вядзе ДКУБП «Бешанковіцкая ПМК-41», – апавядае Васіль Сцяпанавіч. – Яшчэ шмат чаго трэба зрабіць: бетанаванне падлог, пляцоўку для выгулу і іншае. Плануем размясціць тут цялушак, кароў сухастойнага перыяду. Новае жывёлагадоўчае памяшканне разлічана на 200 галоў буйной рагатай жывёлы. Без цяжкасцяў, вядома, не абыходзіцца. На будаўніцтва ўжо выдаткаваны 1 млрд рублёў (да дэнамінацыі). Рэальны кошт будзе вядомы пазней, калі ўсё будзе зроблена. Спадзяёмся, што да канца года ўсё ж завяршым будаўніцтва.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top