Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Своей работой доказывают любовь к Бешенковиччине

Бешанковіччына па праве можа ганарыцца работнікамі ферм і жывёлагадоўчых комплексаў, якія сваёй працай даказваюць любоў да роднай зямлі. На днях з'явілася адразу дзве прыемныя нагоды, каб наведацца ў ЗАТ "ААБ-Агра Наватар".<P>

Усім вядома, што гісторыю ствараюць людзі канкрэтнымі справамі, накіраванымі на росквіт і развіццё роднага краю. Іх жыццё становіцца гістарычнай спадчынай, служыць прыкладам для нашчадкаў. Імёны людзей, якія дасягнулі вяршынь майстэрства і прызнання, чырвоным колерам упісаны ў летапіс нашай малой радзімы.


Бешанковіччына па праве можа ганарыцца работнікамі ферм і жывёлагадоўчых комплексаў, якія сваёй працай даказваюць любоў да роднай зямлі. На днях з’явілася адразу дзве прыемныя нагоды, каб наведацца ў ЗАТ «ААБ-Агра Наватар».


Згодна з пастановай прэзідыума Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцам абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за верасень 2016 года сярод аператараў машыннага даення стала Вольга Рыгораўна Варкулевіч, даярка МТФ «Саннікі». За месяц жанчына атрымала надой на карову 990 кілаграмаў, і гэта быў лепшы паказчык на Віцебшчыне.


А сярод калектываў малочнатаварных ферм другое месца заняло звяно даільнай залы МТК «Чарнагосце» ў складзе Вольгі Міхайлаўны Рахцеевай, Надзеі Мікалаеўны Зайцавай, Алены Мікалаеўны Панасенкі, Алены Уладзіміраўны Драздовай, Вольгі Уладзіміраўны Скуратавай. Іх вынік за верасень – 649 кілаграмаў малака на карову пры таварнасці 91,2%, да таго ж 81% атрыманай малочнай прадукцыі рэалізаваны гатункам «экстра». Дзяўчаты прымалі віншаванні, атрымалі дыпломы і грашовыя падарункі з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК В. М. Долгага.


Дарэчы, на Віцебшчыне сёлета паспяхова праходзіць акцыя «Наш жывёлавод», ініцыятарам якой выступіў Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў АПК і актыўна падтрымаў Віцебскі абкам прафсаюза. За мінулыя месяцы падзяк і прэмій удастоены шмат аператараў машыннага даення і жывёлаводаў, занятых на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы.


Як адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. М. Долгі, хай матэрыяльнае заахвочванне і невялікае, але разам са шчырымі словамі высокай ацэнкі працы надае працаўнікам вёскі яшчэ большы маральны стымул для дасягнення вялікіх вынікаў.


За час акцыі «Наш жывёлавод» на заахвочванне работнікаў Віцебскім абкамам прафсаюза работнікаў АПК накіравана 3760 рублёў, райкамамі прафсаюза – 3754 рублі і прафкамамі – 6243 рублі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top