Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

Аграрии Бешенковичского района активно готовятся к сезону кормозаготовки

Таму ў сельгаспрадпрыемствах зараз – рамонтны прыпар.

Зялёная, сакавітая, аблашчаная ветрам і сонцам, расце трава на вядзераўскіх палетках. Расце і чакае, калі працаўнікі возьмуцца за яе нарыхтоўку, а яны, трэба сказаць, узяліся за справу адказна. Сёлета ў сельгаспрадпрыемстве «Вядзерава» план па першым укосе – 800 га травы, 405 з іх, ці 50,6%, – ужо скошана. Па стане на 13 чэрвеня, руплівыя працаўнікі ўбралі 6480 тон зялёнай масы. Каб кароўкам добра зімавалася, трэба нарыхтаваць 3850 тон кармавых адзінак (23,6 кармавых адзінак – на адну галаву). План па сену – 500 тон, па сенажу – 5500 тон, сіласу – 9000 тон. За нарыхтоўку апошняга сельгасвытворцы ўзяліся нядаўна (219 т, ці 2,4%), а вось сена і сенажу нарыхтавалі 70 і 2763 тоны адпаведна.


На рэдакцыйным «УАЗе» прыязджаем на поле. Па зялёным моры плывуць з касілкамі трактары, за імі гуртам крочаць буслы, шукаюць у скошаным жабянятак. За штурваламі сельскіх агракараблёў – механізатары Уладзімір Іванавіч Семянькоў-малодшы і Яўген Іванавіч Лявоненка. Касіць канюшыну даручана менавіта ім. Справа кіпіць. Раз-пораз на поле заязджаюць вялікагрузныя аўтамабілі, а праз некалькі хвілін іх кузавы ўжо запоўнены зялёнай масай.


Андрэй Сяргеевіч Зайцаў, які аказвае шэфскую дапамогу гаспадарцы, робіць валкі. Уборку зялёнай масы на «КВК-800» вядзе Аляксей Ігаравіч Дзенісенка. На адвозцы заняты Уладзімір Леанідавіч Сазонаў і іншыя рупліўцы. На трамбоўцы ж у працаўнікоў і днём, і ноччу графік працоўны. Удзень тут заняты Леанід Фёдаравіч Іваноў, уночы – Анатоль Іванавіч Нікіфарэнка.


Малако ў каровы на языку – так абвяшчае адна з галоўных сельскагаспадарчых мудрасцей. Не знойдзеш працаўніка, які б не ведаў, што ад якасці харчавання жывёлы залежаць будучыя надоі, яны ж, у сваю чаргу, уплываюць на прыбытак у жывёлагадоўлі гаспадаркі. Нарыхтоўка кармоў – сур’ёзны і адказны этап у календары спраў сельскіх працаўнікоў. У сельгаспрадпрыемстве «Вядзерава» гэта добра разумеюць. Таму і касавіца ў гаспадарцы набірае моц, а спрыяльнае надвор’е і працоўны запал рабочых – выдатныя памочнікі ў гэтай няпростай справе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top