Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшая облачность

В Бешенковичском районе прошёл конкурс юных чтецов Жывая класіка

Больш за 30 прыхільнікаў роднай мовы сабраў раённы конкурс, які праходзіў сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Бешанковіччыны пад дэвізам: "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!".

Каб выпрабаваць сябе на трываласць, каманды вучняў з дзевяці школ раёна спаборнічалі ў кросе. Раніцай сустрэліся ў лясным масіве каля лясгаса. Дзяўчаты асільвалі дыстанцыю 1000 метраў, а хлопцы – 1000 і 2000 метраў (малодшая і старэйшая ўзроставыя групы). Па выніках забегаў першае агульнакаманднае месца сярод школ, у якіх займаюцца звыш ста вучняў заваявалі прадстаўнікі СШ №1 г. п. Бешанковічы, другое – каманда СШ №2 райцэнтра,трэцяе – вучні Астровенскай дзіцячага сада-сярэдняй школы. Сярод школ з колькасцю да ста вучняў першынство – у каманды Каранеўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца – у вучняў Вярхоўскай базавай школы, трэцяе – у каманды Ржаўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы.


У асабістым заліку сярод дзяўчат малодшай узроставай групы лепшымі спартсменкамі сталі гімназістка Ірына Дарожкіна, Карына Кадзетава (СШ №1) і Лізавета Срэцінскіх (СШ №2). Пераможцы былі і сярод дзяўчат старэйшай узроставай групы. Першай да фінішу прыбегла Анастасія Петухова (гімназія), за ёй – Анастасія Акуневіч (СШ №1) і Паліна Корзун (Ульская СШ).


У малодшай узроставай групе сярод хлопцаў лепшымі бегунамі сталі Антон Адамовіч (Ульская СШ), Ілья Акуневіч (СШ №1), Ігар Журко (Каранеўская дзіцячы сад-СШ), а ў старэйшай – Дзмітрый Муха (СШ №1), Максім Бабарэнь (СШ №2) і Павел Янекін (Каранеўская дзіцячы сад-СШ). Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.


Кожны з удзельнікаў выпрабаваў свае сілы і цяпер ведае, чаго чакаць ад восеньскага кросу. Ды зараз думкі не пра гэта. Рака, возера, лес, вёска, бабуліны найсмачнейшыя ў свеце бліны. Адпачынак праляціць хутка, прыйдзе восень, з новымі сіламі загарэлыя, шчаслівыя дзеці возьмуцца за вучобу, пачнуць рыхтавацца да розных конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Яшчэ шмат часу, хопіць і адпачыць, і падрыхтавацца, бо наперадзе – усё лета.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top