Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Акции обмениваются на чеки Имущество

Государственным комитетом по имуществу Республики Беларусь с 25 июля 2017 года на территории Витебской области дополнительно организован обмен принадлежащих Республике Беларусь акций 14 открытых акционерных обществ на именные приватизационные чеки "Имущество" через подразделения ОАО "АСБ Беларусбанк". <P>

Лета ў лагеры – цудоўны час, праведзены весела і карысна. Сонечныя дні. Сяброўскія сустрэчы. Цікавыя мерапрыемствы, арганізаваныя мудрымі педагогамі. Ніхто з іх не патрабуе выканаць немагчымае. Тут няма адзнак. Няма напружанасці школьнага жыцця з яго няспыннай працай, ёсць толькі адпачынак. Нават калі закончыцца змена, у памяці надоўга застануцца самыя розныя падзеі і пачуцці.


Бавіць летні час у аздараўленчым лагеры «Вясёлка», створаным пры РЦДіМ на базе экалагічнага аддзела, вырашылі і 34 маленькія жыхары нашага райцэнтра (вучні 3-5 класаў). Усе разам – атрады «Максімум» і «Пакаленне NEXT» – кожны дзень пераносяцца ў горад Вясёлкавы, мэрам якога была выбрана А. В. Ючковіч (начальнік лагера). Гэтую ідэю вынайшла педагог-арганізатар Н. В. Булыня разам з выхавацелямі Т. Г. Акуневіч, М. Ю. Інчынай, М. М. Гайсёнак і С. А. Дзядковай. Дзеці былі ў захапленні. Штодзень яны вандравалі па вуліцах чароўнага горада: то адпраўляліся на экскурсіі ў гісторыка-краязнаўчы музей, то прымалі ўдзел у спартландыі, інсцэніроўцы казкі, розных спаборніцтвах і конкурсах. Кожны атрымаў сваю хвіліну славы.


Некалькі мерапрыемстваў наведала і я. На адным дзеці былі ў ролі знакамітых артыстаў і любімых казачных герояў, спявалі і танцавалі. У вобразе Надзеі Місяковай выступіла Анастасія Гладкова, Наталі – Лізавета Сокалава, Максім – Марына Хвалюта, Раяна Асланбекава – Арына Казак. Ілья Умецкі і Уладзіслаў Грунда сталі мімамі, Аляксандра Гарох з’явілася ў вобразе Вадзяніка. Аляксей Радзюкоў захапіў прысутных пераўвасабленнем у Майкла Джэксана.


Прыемныя ўспаміны пакінуў рыцарскі турнір. Дзеці нібыта перанесліся ў Сярэднявечча – часы шляхетных прыгажунь і высакародных рыцараў. Юныя рыцары расказвалі гісторыю роду, тлумачылі, што азначае герб, паказвалі свой спрыт, праявілі галантнасць, смеласць, вернасць, прысвячалі дамам сэрца вершы, сыходзіліся ў паядынку. Шмат выпрабаванняў ім давялося прайсці. Аднак кожны быў узнагароджаны. Пачэсны тытул «Рыцар горада Вясёлкавы» заваяваў Ілья Умецкі. «Рыцарам Добрага Сэрца» стаў Максім Семяніда, доблесным «Рыцарам Вострага Розуму» аказалася Лізавета Сокалава, Уладзіслаў Грунда абраны «Мудрым рыцарам», а Яраслаў Карбоўскі – «Рыцарам Высакароднасці», Аляксей Радзюкоў – «Рыцарам Цвёрдай Рукі».


Уразілі і ўдзельніцы конкурсу «Міс Вясёлка-2016». Дзевяць жвавых, абаяльных, прывабных дзяўчынак спаборнічалі весела. Спачатку было прывітанне, знаёмства, затым юныя прыгажуні актыўна разгадвалі загадкі, скакалі на скакалцы, вызначалі на імправізаванай кухні інгрэдыенты той ці іншай стравы, паказваючы сябе добрымі гаспадынямі. Акрамя таго, грацыёзныя дзяўчаты дэманстравалі розныя таленты: уменне спяваць, вязаць і іншыя. Маленькія модніцы самі рабілі прычоскі і прыдумвалі ім цікавыя назвы. Неверагодным быў конкурс «Дэфіле». Дзяўчаты загадзя, творча ўжываючы розныя матэрыялы, падрыхтавалі сукенкі. У выніку нялёгкай, але цікавай барацьбы тытул «Міс Вясёлка-2016» заваявала Арына Казак. «Міс Чароўнасць» Анастасія Шэдзько, «Міс Эрудыцыя» – Майя Дрозд. Лізавета Сокалава – «Міс Сімпатыя», а Анастасія Какошына – «Міс Элегантнасць». Вікторыя Барсукова – «Міс Грацыя», Анастасія Гладкова – «Міс Прывабнасць». Марына Хвалюта – «Міс Арыгінальнасць», «Міс Усмешка» – Жанна Барысава. Усе цікавыя мерапрыемствы не пералічыць, гэтыя – маленькая кропля ў моры падзей Вясёлкавага горада.


…Імчыць час, даўно закончылася змена. Шкада, бо было вельмі цікава. Жыве ў сэрцы і радуе яго самы яркі ўспамін: насычанае падзеямі жыццё ў аздараўленчым лагеры – незвычайным казачным горадзе. І няхай сабе далей імчыцца лета і мінаюць хутка дні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top