Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Белагропромбанк дарит школьникам знания

Правільна распараджацца грашыма - асобная навука, якуюу трэба вывучаць. І чым раней будуць засвоены азы фінансавай адукаванасці, тым лепш. Дапамагчы школьнікам набыць самыя важныя для іх фінансавыя веды вырашыла ААТ "Белаграпрамбанк" сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. <P>

У верасні 2017 года ўжо чацвёрты год запар праходзіць маштабная рэспубліканская акцыя «Твае першыя фінансы».


У кішэні сучаснага школьніка, нават самага маленькага, грошы – не рэдкасць. Але ці ўсе дзеці ўмеюць правільна распарадзіцца імі? Вядома, не, бо гэта асобная навука, якую, як паказвае жыццё, трэба вывучаць. І чым раней будуць засвоены азы фінансавай адукаванасці, тым больш падрыхтаваным да жыцця будзе дзіця. Дапамагчы школьнікам набыць самыя важныя для іх фінансавыя веды вырашыла адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» сумесна з Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Па ўсёй Беларусі для вучняў 5-х класаў сельскіх і гарадскіх школ праводзяцца ўрокі фінансавай пісьменнасці, а таксама ўручаюцца кнігі з апавяданнямі па фінансавай тэматыцы на беларускай мове. Плануецца, што ў гэты раз акцыяй будзе ахоплена 100 тысяч беларускіх школьнікаў.


Святочнае мерапрыемства па фінансавай пісьменнасці з уручэннем брашур «Твае першыя фінансы», прымеркаванае да пачатку навучальнага 2017/18 года, у мінулую сераду прайшло і ў Бешанковіцкай гімназіі-інтэрнаце. Начальнік РКЦ №6 у г. п. Бешанковічы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Віцебскае абласное ўпраўленне Т. П. Бабаед адправілася ў госці да навучэнцаў пятага класа гэтай установы адукацыі.


Таццяна Пятроўна пазнаёміла дзяцей з карыснай інфармацыяй, якая датычылася фінансаў, і адзначыла ў размове з дзецьмі, што самае галоўнае – ніколі не трапляць у залежнасць ад грошай, бо «грошы – дрэнны гаспадар, але добры памочнік», планаваць свае расходы, але не эканоміць на клопаце аб сваіх блізкіх, таму што не ўсё ў жыцці вымяраецца грашыма і самыя дарагія рэчы не маюць цаны. Падарыўшы 19 гімназістам зборнік дзіцячых казак на фінансавую тэму «Твае першыя фінансы» і паветраныя шары, арганізатар сустрэчы пажадала пяцікласнікам сумленна зарабляць грошы і абавязкова навучыцца правільна іх выкарыстоўваць.


Усяго ў ходзе акцыі па раёне зборнікі дзіцячых казак на фінансавую тэму атрымаюць 137 пяцікласнікаў з розных устаноў адукацыі. У брашуры «Твае першыя фінансы» ў цікавай і даступнай форме апавядаецца пра гісторыю з’яўлення грошай, пра карысць і патрэбнасці банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, што значыць быць фінансава пісьменным і сучасным, пра тое, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская аплатная картка і многае іншае.


– Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў стратэгіі нашага банка, чарговым практычным увасабленнем якой стала выданне зборніка фінансавых казак, – пракаментавала начальнік РКЦ №6 у г. п. Бешанковічы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Віцебскае абласное ўпраўленне Т. П. Бабаед. – За чатыры гады існавання акцыі быў значна пашыраны фармат кнігі па фінансавай пісьменнасці для дзяцей, з’явіўся слоўнічак фінансавых тэрмінаў. Сёння гэта маляўнічае ілюстраванае выданне, якое выдатна дапоўніць бібліятэку пяцікласнікаў. Мы спадзяёмся, што чытанне казак стане адначасова і займальным, і надзвычай карысным заняткам для дзяцей, і многія хлопчыкі і дзяўчынкі, прачытаўшы кнігу «Твае першыя фінансы», зробяць для сябе карысныя адкрыцці, якімі абавязкова захочацца падзяліцца з сябрамі, бацькамі і настаўнікамі.


Як любая іншая навука, фінансавая грамата патрабуе ўважлівага вывучэння. Але калі вывучыць асновы фінансавых ведаў, можна навучыцца правільна распараджацца грашыма, спачатку тымі, якія дзецям даюць бацькі, а потым тымі, якія яны будуць зарабляць самі. Фінансавыя веды дапамогуць любому дзіцяці ўпэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце і клапаціцца пра дабрабыт сваіх сем’яў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top