Восенню ў бешанковіцкіх хлебаробаў поўны спіс клопатаў і час лічыцца не днямі, а гадзінамі і нават хвілінамі, бо кожны перавернуты ліст календара не проста падсумоўвае вынікі прыкладзеных намаганняў, але і набліжае зіму, а значыць, патрабуе ад калектываў сельгаспрадпрыемстваў асаблівай актыўнасці.
Надвор’е на мінулым тыдні ўнесла карэктывы ў ход палявых сельгасработ. Зацяжныя дажджы затармазілі ход сяўбы азімых культур, але ж аптымальныя агратэхнічныя тэрміны на восеньскай сяўбе ніхто не адмяняў, таму зараз галоўнае для земляробаў – арганізаванасць, каб паспяхова выкарыстаць рэдкія сонечныя дзянькі. Па дадзеных упраўлення райсельгасхарчу на 14 верасня, у раёне засеяна 1748 га, ці 19% ад плана.
Пакуль надвор’е спрыяла, на палях гаспадарак кіпела праца. «Горача» было і ў ДП «ПалітаддзелецАгра», дзе мы пабывалі ў гэты аўторак. Пад азімыя ў гаспадарцы вызначана 1200 гектараў. З першага верасня ў сельгаспрадпрыемстве пачалі шчыраваць сейбіты. Азімай пшаніцай запраўлена ужо 199 гектараў. А дагэтуль адсеялі рапс і свірэпіцу (350 гектараў). Узворванне, чызеляванне, баранаванне і г. д.
Адным словам, спраў хапае, але працаўнікі ўсе вопытныя, іх дажджом не спужаеш. Гербіцыды ўносіць Сяргей Пятровіч Марозаў на «МТЗ-82». Рыхтаваць глебу даручана такім механізатарам, як Віктар Іванавіч Гарбачэўскі на «МТЗ-3522», Аляксандр Валянцінавіч Сімака на «МТЗ-1221», Дзмітрый Віктаравіч Алейнік на «МТЗ-3022», а таксама Пётр Фёдаравіч Марозаў на «К-744» і Сяргей Аляксандравіч Радкевіч на «К-704» з «КЧ-7,1», Уладзімір Пятровіч Марозаў на «МТЗ-3022», Уладзімір Мікалаевіч Гаманько на «МТЗ-1221». На ўнясенні мінеральных угнаенняў задзейнічаны Юрый Іванавіч Валевіч на «МТЗ-1221». Сяўбу вядзе Сяргей Мікалаевіч Гусакоў на «МТЗ-3022» з «АКПД-6Р», на гэтым жа відзе работ шчыраваць будзе і Аляксандр Уладзіміравіч Талстой на «МТЗ-82» з «СЗУ-3,6». Падвозіць насенне на «МАЗе» Мікалай Пятровіч Надзёжка, а загружае – яго сын Аляксандр.
– Цяжка ідзе сёлета сяўба, – заўважаюць працаўнікі палёў. – Якое надвор’е, такі і настрой.
Аднак механізатарам да працы не прызвычайвацца, справу сваю яны ведаюць дасканала. Падтрымкай ім вера і кіраўніцтва, і калег. Што б ні было даручана, усё будзе зроблена. Перажываюць людзі, турбуюцца. Ды ўсё ж можна быць упэўненымі: не падвядуць працаўнікі, бо душой яны да зямлі прыраслі.
Марыя САНЬКО.