Кіраўніцтва райвыканкама правядзе ў лістападзе «прамыя тэлефонныя лініі».
11 лістапада на прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам будзе першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Генадзьевіч Акуневіч.
18 лістапада «прамую тэлефонную лінію» правядзе намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Анатольевіч Заблоцкі.
25 лістапада можна будзе звязацца з кіраўніком спраў райвыканкама Сяргеем Аляксандравічам Рэуцкім.
Час для «прамых тэлефонных ліній» — з 9 да 12 гадзін. Тэлефон для сувязі — 6-40-59.