Інфармацыйны раздзел, у якім будуць размяшчацца матэрыялы, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, адкрыты на сайце Цэнтрвыбаркама.
У раздзеле можна знайсці відэазвароты старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Міхайлаўны Ярмошынай, інфармацыю для выбаршчыкаў, кандыдатаў, назіральнікаў, членаў выбаркамаў, а таксама навіны пра цяперашнюю кампанію.
Пераход у раздзел магчымы як шляхам націску на банэр у верхняй частцы сайта, так і выбарам у галоўным меню падпункта «Выбары ў мясцовыя Саветы» пункта «Выбары і рэферэндумы».
Нагадаем, што больш за 18 тысяч дэпутатаў мясцовых Саветаў выберуць у Беларусі 18 лютага 2018 года. На дэпутацкі мандат можа прэтэндаваць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у сілу прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Згодна з заканадаўствам краіны на выбарах такога ўзроўню няма парога яўкі, таму перамагае той, хто набраў большасць галасоў.