Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

По номеру 4-12-74

16 января «прямую телефонную линию» с жителями Бешенковиччины проведёт начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома О. Г. Новик и начальник отдела пенсий и пособий управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома А. В. Русецкая. <P>

Дзень ведаў учора адзначылі ва ўсіх навучальных установах раёна. Несумненна, асабліва ўрачыста гэты дзень праходзіць у школах. Менавіта школьныя двары 1 верасня становяцца месцам сустрэч розных пакаленняў. Дзядулі і бабулі, мамы і таты, першакласнікі і выпускнікі… Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, прайшла і ў сярэдняй школе №2 райцэнтра.


Дзень ведаў, пачатак навучальнага года, першы дзень восені… Усё гэта – 1 верасня. Учора школа ззяла ад ўсмешак. Яркіх фарбаў дадалі ў агульную карціну прыгожа апранутыя першакласнікі. Рознакаляровыя паветраныя шары, кветкі і некалькі дзясяткаў пар разгубленых дзіцячых вачэй… Галоўнымі героямі свята па традыцыі сталі менавіта першаклашкі. Былыя дзетсадаўцы ў гэты дзень пачынаюць свой школьны шлях. Яго пачатак – падмурак будучай вучобы. Таму бацькі вучняў, што ўпершыню пераступаюць парог школы, асабліва хвалююцца ў гэты дзень.


Скончылася звонкае лета, і ўсё паўторыцца зноў: урокі і перапынкі, кантрольныя і экзамены, шосты школьны дзень і творчыя перамогі. Новы навучальны год пачаў адлік школьных будняў. У будучым маленькіх школьнікаў чакае вялікі свет адкрыццяў, першы крок у які яны ўжо зрабілі. Хай яны будуць яркімі, змястоўнымі, а галоўнае, цікавымі і запамінальнымі для тых, хто вучыць, і для тых, хто вучыцца!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top